рыфмо́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -мо́вак, ж.

Сістэма, парадак чаргавання рыфмаў у вершы.

Перакрыжаваная р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рыфмо́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. рыфмо́ўка рыфмо́ўкі
Р. рыфмо́ўкі рыфмо́вак
Д. рыфмо́ўцы рыфмо́ўкам
В. рыфмо́ўку рыфмо́ўкі
Т. рыфмо́ўкай
рыфмо́ўкаю
рыфмо́ўкамі
М. рыфмо́ўцы рыфмо́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рыфмо́ўка ж. рифмо́вка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рыфмо́ўка, ‑і, ДМ ‑моўцы; Р мн. ‑мовак; ж.

Сістэма, парадак чаргавання рыфм у вершы, характар рыфм. Байка [Багушэвіча] складаецца з чатырохрадковых строф з перакрыжаванай рыфмоўкай. Казека. Аналіз рыфмоўкі ў Багдановіча, кампазіцыйных форм страфы паказвае, як шырока выкарыстоўваў паэт жанравыя мажлівасці лірычнага верша. Лойка. Даволі значныя дасягненні Цёткі і ў галіне рыфмоўкі. Грынчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

РЫФМО́ЎКА,

размяшчэнне канцавых рыфмаў у строфах вершаванага твора. Р. характарызуецца месцам і колькасцю зарыфмаваных слоў. Па месцы рыфмаў бывае сумежнай (аабб), перакрыжаванай (абаб), апаясной, або кальцавой (абба). Напр., сумежная Р.:

Дарогі доўгія ў жыцці
Нам без памылак не прайсці.
Ад невялікіх — не гаруй,
Ёсць слова добрае — «даруй»!
(П.​Броўка. «Дарогі доўгія ў жыцці...»

перакрыжаваная Р.:

Знят з узбраення,
бо ўстарэў зусім
Славуты «максім», кулямёт станковы
А ты ўсё не старэеш,
Танк Максім, —
Гады ідуць, а ты штодзённа
новы...
(М.​Аўрамчык. «...Калі запеў ты некалі ў гаі»)

апаясная Р.:

Мой народ жыве каля крыніц.
Мой народ любому дасць напіцца,
Акрамя гвалтоўнікаў і хціўцаў,
Акрамя забойцаў — чужаніц.
(Л.​Дайнека. «Мой народ жыве каля крыніц...»)

Свой парадак Р. характэрны для цвёрдых форм верша (тэрцыны, секстыны, актавы і інш.), а таксама для строф, звязаных ланцуговымі і скразнымі рыфмамі. Па колькасці канцавых сугуччаў Р. бывае парная, трайная, чацвярная, шматкратная, манарыфма, тэрнарная, кватэрнарная.

В.​П.​Рагойша.

т. 13, с. 524

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тэрнарная рыфмоўка

т. 16, с. 142

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рифмо́вка поэт. рыфмо́ўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тэрна́рны

(лац. ternarius = трайны);

т-ая рыфмоўка — сістэма трайных сугуччаў клаўзул 3 у шасцірадковай страфе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПЯЦІРАДКО́ЎЕ, квінціла,

страфа з 5 вершаваных радкоў, злучаных дзвюма (радзей адной) рыфмамі або клаўзуламі. Часцей сустракаецца рыфмоўка па схеме АБААБ:

Я — мужык, а гонар маю,
Гнуся, але да пары.
Я маўчу, маўчу, трываю,
Але скора загукаю:
«Стрэльбы, хлопчыкі, бяры!»
(Я.​Колас. «Мужык»)

Радзей кампаноўка рыфмаў у П. можа быць іншай: ААББА («Не шукай» Я.​Купалы), АБББА («Людзьмі завемся» Е.​Лось), ААААА («Дыханне» А.​Лойкі). Часам адзін радок (1-ы, 2-і, 3-і і г.д.) застаецца нерыфмаваным («У маршы», «Да штурму», «Вянок» М.​Танка). Сустракаецца П. зусім без рыфмаў (у белым вершы).

А.​А.​Майсейчык.

т. 13, с. 177

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Сіндзі-брындзі ‘нешта маленькае, неістотнае, або мудрагелістае’: “…дзеці ўсё елі на хаду… палабізуюць якія сіндзі-брындзі да і на двор” (полац., Нар. лекс.). Імітатыўная рыфмоўка. Параўн. польск. sinda‑pinda ‘мятла (у загадцы)’, sinduk‑pinduk ‘смецце (у загадцы)’ (Варш. сл.), чаш. zinknouti ‘ударыць’, дыял. (d)zingat, таксама гукапераймальнае, якое рыфмуецца з břinknoti (Махэк₂, 716). Не выключана, што другая частка выразу мае сувязь з брындаць ‘хадзіць, шлёпаць’ (гл ), а першая з сэндзіць ‘плявузгаць’ (гл.). Параўн. шэнды‑брэнды (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)