Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
рытуа́л, -у, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).
1. Парадак абрадавых дзеянняў.
Р. пахавання.
2. Тое, што і цырымонія.
Воінскія рытуалы.
|| прым.рытуа́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рытуа́л, -лу м. ритуа́л
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
рытуа́л, ‑у, м.
1. Сукупнасць абрадаў, якія суправаджаюць рэлігійны акт.
2. Выпрацаваны звычаем ці ўстаноўлены парадак выканання чаго‑н.; цырыманіял. Гэта была дзівосная пагулянка. Нават з захаваннем марскога рытуалу: без закускі, так, як заведзена гэта, кажуць, у маракоў, мы выпілі па чарцы каньяку і заспявалі песню ...Скрыган.Скончылася гэта зусім нечакана. Рытуал патрабаваў, каб закаханы наведаў тыя месцы, дзе ён бываў шчаслівы.Караткевіч.
[Ад лац. ritualis — абрадавы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РЫТУА́Л (ад лац. ritualis абрадавы ад ritus рэліг. абрад, урачыстая цырымонія),
гістарычна сфарміраваная сістэма сімвалічных дзеянняў; састаўная частка традыц, і архаічных культур. Структуру Р. складае строга рэгламентаваная паслядоўнасць актаў, у т. л. вербальных (песнапенні і да т.п.), пазбаўленых утылітарнага сэнсу і накіраваных на ўзнікненне пэўных адчуванняў (рэлігійных, усемагутнасці ўлады, непарушнасці дадзеных абавязацельстваў і інш.). Першапачаткова Р. быў звязаны выключна з рэліг. практыкай; у сучасных грамадствах Р. існуе ў паліт. і сац. практыцы (афіц. ўрачыстасці, дыпламат. цырыманіял і інш.).