рыто́рыка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. рыто́рыка
Р. рыто́рыкі
Д. рыто́рыцы
В. рыто́рыку
Т. рыто́рыкай
рыто́рыкаю
М. рыто́рыцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рыто́рыка, -і, ДМ -рыцы, ж.

1. Тэорыя аратарскага мастацтва.

2. Напышлівая і беззмястоўная гаворка.

Голая р.

|| прым. рытары́чны, -ая, -ае.

Рытарычнае пытанне (прыём аратарскай мовы — сцвярджэнне ў форме пытання).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рыто́рыка ж., прям., перен. рито́рика

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рыторыка 9/222

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

рыто́рыка, ‑і, ДМ ‑рыцы, ж.

Старажытная навука пра аратарскае мастацтва, красамоўства. Выкладанне рыторыкі. // перан. Залішняя прыўзнятасць выказвання, напышлівасць, эфектнасць. Шмат у паэме [А. Александровіча «Цені на сонцы»] голай рыторыкі, якая гучыць не зусім пераканаўча. Хведаровіч.

[Грэч. rhētorikē.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыторыка

т. 13, с. 522

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рыто́рыка ж. Rhetrik f -, Rdekunst f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

рыто́рыка

(гр. rhetorike)

1) тэорыя красамоўства;

2) перан. залішняя прыўзнятасць выказвання, напышлівасць пры неглыбокім змесце.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Рыто́рыка ’тэорыя аратарскага мастацтва’, рытары́чны ’напышлівы, упрыгожаны словамі’ (ТСБМ), ры́тар ’прамоўца’, ’настаўнік красамоўства’ (ТСБМ). З грэч. ῥητορική.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рыто́рыка

(гр. rhetorike)

1) тэорыя і майстэрства красамоўства;

2) перан. залішняя прыўзнятасць выказвання, напышлівасць пры неглыбокім змесце.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)