Рытон (тып вазы) 2/555 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Рыто́нда, рыто́н ’ратонда’ (воран., трак., ігн., Сл. ПЗБ), рыто́рда ’накідка з воўны’ (Сл. Гродз.). З італ. rotonda ’круглая’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КЕЛЕРМЕ́СКІЯ КУРГАНЫ́,
група пахавальных помнікаў 6 ст. да н.э. каля станіцы Келермеская у Адыгеі (Расія). Пад курганнымі насыпамі знаходзіліся вял. прамавугольныя магілы з перакрыццямі ў выглядзе драўляных шатроў на слупах. Знойдзены шкілеты коней, прынесеных у ахвяру, з багатымі наборамі аброцяў, бронзавыя ўпрыгожанні пахавальных калясніц, зброя, залатыя дыядэмы і чашы, сярэбраныя рытон і люстэрка. К.к. належалі племянной арыстакратыі мясц. меоцкага насельніцтва ці скіфаў, якія засталіся тут пасля паходаў у Пярэднюю Азію. К. к. часткова даследаваны М.І.Весялоўскім у 1903—04.
т. 8, с. 223
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)