рытары́чны, -ая, -ае.

1. гл. рыторыка.

2. Напышлівы, упрыгожаны словамі (кніжн.).

Р. стыль.

|| наз. рытары́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рытары́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рытары́чны рытары́чная рытары́чнае рытары́чныя
Р. рытары́чнага рытары́чнай
рытары́чнае
рытары́чнага рытары́чных
Д. рытары́чнаму рытары́чнай рытары́чнаму рытары́чным
В. рытары́чны (неадуш.)
рытары́чнага (адуш.)
рытары́чную рытары́чнае рытары́чныя (неадуш.)
рытары́чных (адуш.)
Т. рытары́чным рытары́чнай
рытары́чнаю
рытары́чным рытары́чнымі
М. рытары́чным рытары́чнай рытары́чным рытары́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рытары́чны

1. ритори́ческий;

р. вы́раз — ритори́ческое выраже́ние;

2. книжн. ритори́чный;

мо́ва яго́ зана́дта ~ная — речь его́ сли́шком ритори́чна;

○ ~нае пыта́нне — ритори́ческий вопро́с

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рытары́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рыторыкі; заснаваны на правілах рыторыкі. // Напісаны па правілах рыторыкі, які складаецца з эфектных, знешне прыгожых прыёмаў. Рытарычны стыль. Мова яго занадта рытарычная. □ Праўда, у той час у вершах Александровіча было не мала хібаў, часта яны былі залішне рытарычнымі. Хведаровіч.

•••

Рытарычнае пытанне гл. пытанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рытары́чны rhetórisch, rédnerisch;

рытары́чнае пыта́нне rhetórische Fráge

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

рытары́чны

(гр. rhetorikos)

1) які мае адносіны да рыторыкі, заснаваны на правілах рыторыкі;

2) які складаецца з эфектных, знешне прыгожых прыёмаў;

р-ае пытанне — стылістычны прыём у мове: сцверджанне ў форме пытання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рыто́рыка, -і, ДМ -рыцы, ж.

1. Тэорыя аратарскага мастацтва.

2. Напышлівая і беззмястоўная гаворка.

Голая р.

|| прым. рытары́чны, -ая, -ае.

Рытарычнае пытанне (прыём аратарскай мовы — сцвярджэнне ў форме пытання).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ритори́чный рытары́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

высакамо́ўны, ‑ая, ‑ае.

Напышлівы; рытарычны (пра стыль).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ритори́ческий рытары́чны;

◊

ритори́ческий вопро́с рытары́чнае пыта́нне;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)