Рыско́ў

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Рыско́ў
Р. Рыско́ва
Д. Рыско́ву
В. Рыско́ў
Т. Рыско́вам
М. Рыско́ве

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Рыскі́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Рыскі́
Р. Рыско́ў
Д. Рыска́м
В. Рыскі́
Т. Рыска́мі
М. Рыска́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ЕРМАШКЕ́ВІЧ (Барыс Кірыкавіч) (1.5.1907, в. Рыскоў Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 22.2.1982),

генерал-лейтэнант (1966). Скончыў Полацкі лясны тэхнікум (1929), Вышэйшую спецшколу Генштаба (1941), Ваен. акадэмію Генштаба (1948). У Чырв. Арміі з 1935. У Вял. Айч. вайну на Зах., 2-м Бел. франтах: нач. аддзялення, аддзела, нам. нач. штаба арміі, нам. нач. аддзела штаба фронту. З 1945 на адказных пасадах у штабах Паўн. групы войск, ваен. акруг. З 1955 у цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР.

т. 6, с. 394

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)