ры́скать несов.

1. (бегать в поисках кого-, чего-л. — о животных) шны́рыць; (лазить, ходить, ездить, бегать в поисках кого-, чего-л. — о людях) разг. го́йсаць, бе́гаць;

2. (искать, в том числе и глазами) разг. шна́рыць, шны́рыць, шны́парыць; (перебегать с одного предмета на другой, высматривая что-л. — о глазах) бе́гаць, шна́рыць, шны́парыць, шны́рыць;

ры́скать глаза́ми шна́рыць (шны́рыць, шны́парыць) вача́мі;

3. мор., ав. ры́скаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ры́скаць несов., спец. ры́скать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заго́йсаць сов., разг. нача́ть ры́скать (мета́ться, носи́ться)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

го́йсаць несов., разг. ры́скать; мета́ться; носи́ться;

~сае як шалёны — ме́чется (но́сится) как угоре́лый;

цэ́лы дзе́нь ~саў па го́радзе — це́лый день ры́скал по го́роду

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ры́скание

1. шны́ранне, -ння ср.; го́йсанне, -ння ср., бе́ганне, -ння ср.;

2. шна́ранне, -ння ср., шны́ранне, -ння ср., шны́паранне, -ння ср.; бе́ганне, -ння ср.;

3. ры́сканне, -ння ср.; см. ры́скать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ры́скаць ’ухіляцца ад курсу ў розныя бакі (пра судна)’ (ТСБМ), руск. ры́скать ’бегаць у пошуках каго-, чаго-небудзь’, дыял. рыставать ’бегаць у розных напрамках’, риставанне ’спаборніцтва’, ст.-рус. рискати ’бегчы’, ’хутка ісці’, ’скакаць’, ’несціся’, ст.-харв. riskati ’танцаваць’, ’скакаць’, rȉskati se ’тоўпіцца, працавацца (пра жывёл)’, rištati ’цячы (пра ваду), балг. ристалище, риса ’бадзяццца, шмат хадзіць’, рысай ’бадзяцца’, ст.-слав. рискати, рыскати ’бегчы’, ’хутка ісці’, ’несціся’, ’скакаць’, ’імкнуцца’, магчыма, сюды ж славен. rízati se ’гуляцца’, ’бавіцца’ (пра маладых жывёл, дзяцей) (Сной у Безлая, 3, 184). Прасл. *ristati: *riskati (Куркіна, Этимология–1976, 24). І.‑е. корань *risk (: *rist) (і.-е. база *reiə‑: *ri‑, пашыральнік ‑s‑ (на прасл. глебе ‑sk‑: ‑st‑), корань *er‑/*or‑/*r‑ ’прыходзіць у рух’, ’быць у руху’, ’імкнуцца’. Параўн. літ. rìstas ’перыяд цечкі (у жывёл)’, risčià ’рыссю’, с.-в.-ням. risch (аснова *ri‑sk‑) (Покарны, 1, 326, 330–331; Скок, 3, 146–147; БЕР, 6, 265–266). Далей звязана з рой, ры́нуць, рака́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бе́гаць I несов., в разн. знач. бе́гать; (суетиться — ещё) мета́ться; (в хлопотах, занятиях — ещё) мота́ться; (ища чего-л. — ещё) ры́скать; (ходить торопясь — ещё) носи́ться; (ухаживать — ещё) ударя́ть;

па ву́ліцы бе́гаюць дзе́ці — по у́лице бе́гают де́ти;

саба́кі бе́гаюць па ле́се — соба́ки ры́щут по́ лесу;

б. за дзяўча́таміирон. бе́гать (ударя́ть) за де́вушками;

б. па ўстано́вах — бе́гать (мота́ться) по учрежде́ниям;

па́льцы бе́гаюць па кла́вішах — па́льцы бе́гают по кла́вишам;

во́чы так і бе́гаюць — глаза́ так и бе́гают;

~ае як шалёны — но́сится как угоре́лый;

мура́шкі бе́гаюць па спі́не — мура́шки бе́гают по спине́;

па завуго́ллі б. — шныря́ть по закоу́лкам

бе́гаць II несов., разг. (о корове) быть в те́чке

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)