ры́мсціць
‘чакаць, пільнаваць каго-небудзь, што-небудзь’
дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
ры́мшчу |
ры́мсцім |
| 2-я ас. |
ры́мсціш |
ры́мсціце |
| 3-я ас. |
ры́мсціць |
ры́мсцяць |
| Прошлы час |
| м. |
ры́мсціў |
ры́мсцілі |
| ж. |
ры́мсціла |
| н. |
ры́мсціла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
ры́мсці |
ры́мсціце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
ры́мсцячы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Ры́мсціць ’карцець’ (Сцяц., Сцяшк. Сл.), ’чакаць’, ’перачэкваць’ (Гарэц., Яруш.), ри́мсціць ’чакаць, цярпець, трываць’ (Нас.), заримсцило ’захацелася’ (Нас.), рымста ’зло, помста’ (люб., Паўлаў. Быў светлы міг), рус. дыял. ры́мсти́ть ’трываць’, уры́мстыть ’вытрываць боль’. Запазычана з літ. rìmti, rìmstu, rimaũ ’быць спакойным’ (Фасмер, 5, 529).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Не́марасць ’псіхічнае расстройства, выкліканае моцным жаданнем дасягнуць чаго-небудзь, зайздрасцю і інш.’ (навагр., Жыв. сл.), ’прыгнечаны стан духу’ (Некр.), ’бязрадаснае адчуванне’ (Гарэц., Др.), ’роспач, цяжкае становішча; слабасць’ (Сл. ПЗБ). Лічыцца запазычаннем з літ. nẽrimastis ’турботы’, пры гэтым адбылася перастаноўка складоў і адаптацыя да фанетычных асаблівасцей беларускай мовы (Грынавяцкене і інш., LKK, 16, 1975, 184), параўн. там жа форму без метатэзы — воран. не́рымасць ’тс’, што суадносіцца з іншым балтызмам ры́мсціць ’цярпець, вытрымліваць’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 70). Сюды ж не́марасціцца ’нездаровіцца’ (лід., Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)