ры́мляне, ‑ян; адз. рымлянін, ‑а, м.; рымлянка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. рымлянкі, ‑нак; ж.

1. Грамадзяне старажытнай Рымскай дзяржавы.

2. Жыхары горада Рыма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рымляне 1/103, 488; 3/325; 4/275; 5/49, 160, 273, 509, 545, 575; 8/74; 9/91

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ры́млянін

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ры́млянін ры́мляне
Р. ры́мляніна ры́млян
Д. ры́мляніну ры́млянам
В. ры́мляніна ры́млян
Т. ры́млянінам ры́млянамі
М. ры́мляніне ры́млянах

Крыніцы: nazounik2008, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ри́мляне мн. ры́мляне, род. ры́млян.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ры́млянін,

гл. рымляне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ры́млянка,

гл. рымляне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Roman1 [ˈrəʊmən] n. ры́млянін;

ancient Romans старажы́тныя ры́мляне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

the ancients

старажы́тныя наро́ды (грэ́кі, ры́мляне)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

лаці́няне, ‑нян; адз. лацінянін, ‑а, м.; лацінянка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. лацінянкі, ‑нак; ж.

1. Жыхары старажытнай Італійскай вобласці — Лацыума; рымляне.

2. Уст. Католікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГА́ЛІЯ (лац. Gallia),

у старажытнасці вобласць, якая займала тэрыторыю паміж р. По і Альпамі (Цызальпінская Галія) і паміж Альпамі, Міжземным м., Атлантычным ак. (Трансальпінская Галія) — тэр. сучасных Паўн. Італіі, Францыі, Люксембурга, Бельгіі, ч. Нідэрландаў і ч. Швейцарыі. З 6 ст. да н.э. заселена кельтамі (рымляне наз. іх галамі). Каля 220 да н.э. Цызальпінскую Галію рымляне ператварылі ў правінцыю Галія Нарбонская. У 58—51 да н.э. Цэзарам заваявана астатняя Галія. У 16 да н.э. Аўгуст падзяліў Галію на 4 правінцыі: Нарбонскую Галію, Лугдунскую Галію, Аквітанію і Белгіку. З пач. 5 ст. н.э. тэр. Галію заваявалі герм. плямёны, у канцы 5 ст. яна ўвайшла ў Франкскую дзяржаву.

т. 4, с. 465

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)