ры́манаў

прыметнік, прыналежны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ры́манаў ры́манава ры́манава ры́манавы
Р. ры́манавага ры́манавай
ры́манавае
ры́манавага ры́манавых
Д. ры́манаваму ры́манавай ры́манаваму ры́манавым
В. ры́манаў (неадуш.)
ры́манавага (адуш.)
ры́манаву ры́манава ры́манавы (неадуш.)
ры́манавых (адуш.)
Т. ры́манавым ры́манавай
ры́манаваю
ры́манавым ры́манавымі
М. ры́манавым ры́манавай ры́манавым ры́манавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ры́манаў

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ры́манаў ры́манава ры́манава ры́манавы
Р. ры́манавага ры́манавай
ры́манавае
ры́манавага ры́манавых
Д. ры́манаваму ры́манавай ры́манаваму ры́манавым
В. ры́манаў (неадуш.)
ры́манавага (адуш.)
ры́манаву ры́манава ры́манавы (неадуш.)
ры́манавых (адуш.)
Т. ры́манавым ры́манавай
ры́манаваю
ры́манавым ры́манавымі
М. ры́манавым ры́манавай ры́манавым ры́манавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

РАБІ́ ((Rabi) Ісідар Айзек) (29.7.1898, г. Рыманаў Падкарпацкага ваяв., Польшча — 11.1.1988),

амерыканскі фізік, адзін з заснавальнікаў радыёспектраскапіі. Чл. Нац. АН ЗША, Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1940). Скончыў Корнелскі ун-т (1919). З 1929 у Калумбійскім ун-це (з 1937 праф., з 1967 ганаровы праф.). У 1940—45 нам. дырэктара радыяцыйнай лабараторыі Масачусецкага тэхнал. ін-та. Навук. працы па магнетызме, ядз. фізіцы, спектраскапіі малекулярных пучкоў, квантавай механіцы. Адкрыў ядз. магн. рэзананс на ізаляваных атамах (1937). Распрацаваў рэзанансны метад вымярэння магн. момантаў атамных ядраў (метад Р.), радыёчастотны рэзанансны метад вымярэння дыпольных момантаў малекул (1949—53). Ажыццявіў прэцэзійныя вымярэнні магн. момантаў пратона і дэйтрона, выявіў эл. квадрупольны момант у дэйтрона (1939). Залаты медаль Н.​Бора (1967). Нобелеўская прэмія 1944.

М.​М.​Касцюковіч.

І.А.Рабі.

т. 13, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАДКАРПА́ЦКАЕ ВАЯВО́ДСТВА (Województwo Podkarpackie),

адм.-тэр. адзінка на ПдУ Польшчы. На У мяжуе з Украінай, на Пд са Славакіяй. Створана 1.1.1999. Пл. 17,6 тыс. км². Нас. 2,1 млн. чал. (1999), гарадскога 40%. Адм. цэнтр — г. Жэшаў. Найб. гарады: Пшэмысль, Тарнобжаг, Кросна. Паўн. ч. ваяводства займае Сандамірская катлавіна, паўд. — перадгор’і Карпат, Нізкія Бяскіды і Бяшчады (выш. да 1346 м). Клімат умераны. Сярэдняя т-ра студз. ад -3 °C да -6 °C (у гарах), ліп. ад 18 °C да 16 °C, ападкаў 600—1200 мм за год. Гал. р. Вісла з прытокам Сан. Глебы на Пн падзолістыя, на Пд горныя, ёсць бурыя і чарназёмныя. Пад лесам каля 35% тэрыторыі (Бяшчадскі нац. парк і Сандамірская пушча). Гаспадарка прамысл.-аграрная. Прам-сць: маш буд. (аўтамаб., авіяц., станкабуд., электратэхн., чорная металургія, хім., харч., дрэваапр., буд. матэрыялаў. Здабыча серы, прыроднага газу, нафты. С.-г. ўгоддзі займаюць 55% тэрыторыі. Вырошчваюць пшаніцу, жыта, сланечнік, бульбу, авёс, кармавыя культуры. Садоўніцтва, агародніцтва. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, авечак, птушак. Турызм (Бяшчады), курорты (Рыманаў, Івоніч-Здруй).

т. 11, с. 499

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)