РЫ́ЖЫКАЎ (Мікалай Максімавіч) (н. 19.12.1939, г. Кіраўск Луганскай вобл., Украіна),

бел. мастак. Скончыў бел. тэатр.-маст. ін-т (1967). Сярод твораў: графічныя серыі «Гродна. Будоўля» (1970), «Радасць» (1972), «Квітнеючае Палессе» (1974), «Беларусы на БАМе» (1977), «Камунары» па матывах паэзіі Я.​Купалы (1978), «Рамантыкі» (1981), «Святло і полымя», «Ззянне космасу» (абедзве 1986), «Па Чэхаславакіі» (1987); акварэлі «Па Амуры» (1982), «Арменія» (1983), серыі «Непальскія ўражанні» (1987—89), «Манькавічы» (1991—96); жывапісныя цыклы «Фатры. Славакія» (1994), «Польскія пленэры» (1992—96). Аформіў «Збор твораў» Я.​Маўра (т. 1—4, 1975—76), кнігі «За дзевяццю гарамі» А.​Іаселіяні (1975), «Віцязь у тыгравай шкуры» Ш.​Руставелі (1996), «Незабудкі» (2000). Творам уласцівы ўраўнаважаная кампазіцыйная пабудова, кантрастнае святлоценявое вырашэнне, выразная перадача задумы.

Н.​П.​Марчанка.

М.Рыжыкаў. Песня. З серыі «Камунары» па матывах паэзіі Я.​Купалы. 1978.

т. 13, с. 495

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЫ́ЖЫКАЎ (Іосіф Іванавіч) (2.9.1893, в. Рацава Талачынскага р-на Віцебскай вобл. — 10.12.1979),

партыйны і дзярж. дзеяч БССР, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху ў Вял. Айч. вайну. З 1914 у арміі, з 1918 у ЧК, асобым аддзеле Чырв. Арміі. З 1923 на гасп. і парт. рабоце, з 1934 у Камісіі парт. кантролю пры ЦК ВКП(б) па БССР, нарком лясной прам-сці БССР, з 1939 1-ы сакратар Гродзенскага райкома КП(б)Б, нарком прам-сці будматэрыялаў БССР. У Вял. Айч. вайну сакратар ЦК КП(б)Б, узначальваў Заходнюю аператыўную групу ЦК КП(б)Б, упаўнаважаны ЦШПР на Сталінградскім фронце, нам. нач. БШПР, прадстаўнік ЦШПР і чл. ваенсавета Калінінскага і 1-га Прыбалт. франтоў. З 1944 міністр, з 1953 1-ы нам. міністра жыллёва-грамадз. буд-ва БССР, гарадскога і сельскага буд-ва БССР, у 1958—59 нам. міністра буд-ва БССР. Чл. ЦК КПБ у 1929—30, 1934—38, 1952—54. Чл. ЦВК БССР у 1931—35. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1947—59.

т. 13, с. 495

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Рыжыкаў М. 12/614

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Рыжыкаў Р. М. 8/259

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Рыжыкаў У. Т. 8/162; 11/650

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Рыжыкаў І. І. 2/257; 4/533; 5/326; 8/268, 282, 487; 9/210—211, 321; 12/173, 208

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ры́жыкі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Ры́жыкі
Р. Ры́жыкаў
Д. Ры́жыкам
В. Ры́жыкі
Т. Ры́жыкамі
М. Ры́жыках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

засо́лка, -і, ДМ -лцы, ж.

1. гл. саліць.

2. Спосаб, якасць салення прадуктаў.

Халодная з. рыжыкаў.

Спецыяльны рэцэпт засолкі агуркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ры́жык

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ры́жык ры́жыкі
Р. ры́жыка ры́жыкаў
Д. ры́жыку ры́жыкам
В. ры́жык ры́жыкі
Т. ры́жыкам ры́жыкамі
М. ры́жыку ры́жыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ры́жык, ‑а, м.

Ядомы пераважна рыжага колеру грыб сямейства сыраежкавых. Пад добры год у глінішчы была процьма рыжыкаў. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)