рыба́чыць, -чу, -чыш, -чыць; незак. (разм.).

Займацца рыбнай лоўляй; быць рыбаком.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рыба́чыць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. рыба́чу рыба́чым
2-я ас. рыба́чыш рыба́чыце
3-я ас. рыба́чыць рыба́чаць
Прошлы час
м. рыба́чыў рыба́чылі
ж. рыба́чыла
н. рыба́чыла
Загадны лад
2-я ас. рыба́ч рыба́чце
Дзеепрыслоўе
цяп. час рыба́чачы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рыба́чыць несов. рыба́чить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рыба́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

Займацца рыбнай лоўляй; быць рыбаком. Каторы год я рыбачу на гэтым месцы, і кожнае лета тут пасяляюцца ластаўкі. Ігнаценка. У Мікіткі на рацэ ёсць сваё любімае месца, дзе ён заўсёды рыбачыць. П. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыба́чить несов. рыба́чыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рыба́лить несов., обл. рыба́чыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адрыба́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Перастаць рыбачыць; спыніць рыбную лоўлю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парыба́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Рыбачыць некаторы час. — Паехалі парыбачым, хочаш? — сказаў [Васіль Кузьміч] Алёшу. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рыба́ліцьрыбачыць’ (Ян.; рэч., Нар. сл.). Ад рыба́лка (гл.), прычым л быў успрыняты як каранёвы зычны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ча́пля, ‑і, ж.

Балотная птушка сямейства галянастых з вялікай дзюбай і доўгай шыяй. На адным канцы балота Была хата Жураўля, На другім канцы балота Чапля шэрая жыла. Танк. Звіслі над хвалямі сосны. Чапля рыбачыць ідзе. Карызна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)