рыбагадава́льнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рыбагадава́льнік рыбагадава́льнікі
Р. рыбагадава́льніка рыбагадава́льнікаў
Д. рыбагадава́льніку рыбагадава́льнікам
В. рыбагадава́льнік рыбагадава́льнікі
Т. рыбагадава́льнікам рыбагадава́льнікамі
М. рыбагадава́льніку рыбагадава́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рыбагадава́льнік м. рыбопито́мник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рыбагадава́льнік, ‑а, м.

Сажалкавая гаспадарка, якая займаецца вырошчваннем малявак (карпа, белага амура і інш. рыб) для рыбаводных гаспадарак, якія дагадоўваюць рыбу да таварных памераў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

РЫБАГАДАВА́ЛЬНІК,

няпоўнасістэмная сажалкавая і азёрная рыбная гаспадарка, у якой разводзяць і гадуюць моладзь каштоўных відаў рыб для дарошчвання яе да таварнай масы ў натуральных і штучных вадаёмах. На Беларусі ў 1980-я г. працавала 9 Р. з агульнай пл. выроставых сажалак 518 га. У 2000 моладзь рыб вырошчвалася ў Р. «Багушэўскім», «Шэметава», «Наўліца». Р. ёсць у складзе большасці поўнасістэмных сажалкавых рыбных гаспадарак. Гадуюць рыбапасадачны матэрыял (сяголеткаў, гадавікоў, двухгадовікаў) карпа, сазана, карася сярэбранага і інш. Гл. таксама Рыбаводства.

Т.​М.​Шаўцова.

т. 13, с. 481

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рыбопито́мник рыбагадава́льнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рыба...

Першая частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да рыбы, яе лоўлі, да развядзення, апрацоўкі рыбы, напр.: рыбаапрацоўка, рыбаахова, рыбагадавальнік, рыбагаспадарка, рыбаедны, рыбалакацыя, рыбапрамысловы;

2) які мае адносіны да рыбы (у 2 знач.), да рыбных прадуктаў, напр.: рыбавяндлярны, рыбазасольны, рыбакансервы, рыбамаразільны, рыбапрадукты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АСТРО́ЎНА,

возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Тураўлянка, за 22 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 1,92 км², даўж. 3,41 км, найб. шыр. 0,92 км, найб. глыб. 9,2 м, даўж. берагавой лініі 9,8 км. Пл. вадазбору 57,9 км².

Схілы катлавіны выш. да 4 м, на Пн 8—10 м, пераважна разараныя. Дно пясчанае, глыбей за 2 м выслана глеем; ёсць мелі і ўпадзіны. 5 астравоў агульнай пл. 15 га. Зарастае 30% возера. Злучана ручаём з воз. Чаросава. Выкарыстоўваецца як рыбагадавальнік.

т. 2, с. 57

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)