Старажытнагерманскае рунічнае пісьмо 8/452

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

РУНІ́ЧНАЕ ПІСЬМО́,

адзін з тыпаў пісьма, знакі якога (руны) мелі завостраныя абрысы. Р.п. карысталіся з пач. н.э. скандынаўскія, англасаксонскія, герм. і некат. інш. плямёны. Руны высякалі ці выразалі на камені, метале, косці, дрэве і інш. Захаваліся і рукапісныя руны на пергаменце. Рунічныя надпісы знойдзены ў Скандынавіі (3 ст.), Германіі, Англіі (6—7 ст.), Францыі, Грэцыі, Румыніі і інш. краінах. Усяго вядома каля 4 тыс. рунічных помнікаў, самы вядомы — Дацкі кодэкс законаў 13—14 ст. Р.п. адносіцца да вакалізавана-гукавога тыпу: гукавое значэнне кожнай літары супадала з пачатковым гукам яе назвы. Літары пісаліся пераважна злева направа. Алфавіт стараж. рунаў складаўся з 24 знакаў (т.зв. старшыя руны, або футарк). З 11 ст. ў скандынаўскіх краінах пачалі ўжываць алфавіт з 16 літар (малодшыя руны), у якім адным знакам абазначаліся глухія і звонкія гукі, галосныя з умляўтам і без яго. З 11 ст. ў Даніі, пазней у Нарвегіі на базе малодшых рунаў фарміравалася пункціраванае Р.п.; да 16 літар дадаваліся кропкі і рыскі, што дазваляла больш дакладна абазначаць блізкія, але розныя гукі. З пашырэннем хрысціянства ў Еўропе язычніцкае Р.п. паступова выцеснена лацінскім пісьмом, але ў Скандынавіі яно праіснавала да 14 ст., цалкам знікла ў 20 ст. Існуе шмат гіпотэз генет. сувязі Р.п. з фінікійскім пісьмом, з алфавітамі грэч., лац. і паўн.-італійскім, а таксама з сістэмамі знакаў уласнасці, лічэння, магіі і інш.

Літ.:

Павленко Н.А. История письма. 2 изд. Мн., 1987.

А.​Я.​Міхневіч.

Рунічнае пісьмо.

т. 13, с. 450

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

руні́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. руні́чны руні́чная руні́чнае руні́чныя
Р. руні́чнага руні́чнай
руні́чнае
руні́чнага руні́чных
Д. руні́чнаму руні́чнай руні́чнаму руні́чным
В. руні́чны (неадуш.)
руні́чнага (адуш.)
руні́чную руні́чнае руні́чныя (неадуш.)
руні́чных (адуш.)
Т. руні́чным руні́чнай
руні́чнаю
руні́чным руні́чнымі
М. руні́чным руні́чнай руні́чным руні́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

руні́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рунаў. Рунічнае пісьмо.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

РУ́НЫ І РУНІ́ЧНЫЯ АЛФАВІ́ТЫ (ад стараж.-герм. runa таямніца),

знакі і алфавіты з гэтых знакаў, якімі карысталіся стараж.-германскія і інш. плямёны. Адрозніваліся наяўнасцю ў літарных знаках вертыкальных і косых ліній, якія ўтвараюць вуглы. Гл. Рунічнае пісьмо.

т. 13, с. 451

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ру́ны, рун, адз. ру́на, -ы, ж.

1. Старажытныя пісьмёны пераважна скандынаваў, якія захаваліся ў надпісах на камянях, зброі і іншых прадметах.

2. Старадаўнія народныя эпічныя песні ў карэлаў, фінаў і эстонцаў.

|| прым. руні́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Рунічнае пісьмо.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)