руло́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. руло́нны руло́нная руло́ннае руло́нныя
Р. руло́ннага руло́ннай
руло́ннае
руло́ннага руло́нных
Д. руло́ннаму руло́ннай руло́ннаму руло́нным
В. руло́нны (неадуш.)
руло́ннага (адуш.)
руло́нную руло́ннае руло́нныя (неадуш.)
руло́нных (адуш.)
Т. руло́нным руло́ннай
руло́ннаю
руло́нным руло́ннымі
М. руло́нным руло́ннай руло́нным руло́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

руло́нны руло́нный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

руло́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рулона, у форме рулона. Рулонная папера. Рулонны толь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

руло́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Трубка гнуткага матэрыялу, згорнутага для захоўвання.

Папера, цырата, толь у рулонах.

Р. лінолеуму.

|| прым. руло́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

руло́нный руло́нны;

руло́нная бума́га руло́нная папе́ра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэлі́н, ‑у, м.

Гумавы ліставы або рулонны двухслаёвы матэрыял для пакрыцця падлогі; заменнік лінолеуму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АЛЬФО́ЛЬ, алюмініевая фольга,

тонкі (0,005—0,2 мм) ліставы ці рулонны алюміній. Выкарыстоўваецца пры вытв-сці кандэнсатараў, для цепла-, гідра- і гукаізаляцыі, як упаковачны матэрыял. Гл. таксама Фольга.

т. 1, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пергамі́н, ‑у, м.

1. Ізаляцыйны рулонны матэрыял з тонкага кардону, насычанага нафтавымі бітумамі.

2. Тонкая трывалая папера для вырабу натуральнай папяровай калькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛІНКРУ́СТ (ад лац. linum лён, палатно + crusta кара, абліцоўка),

рулонны аддзелачны матэрыял з гладкай або ўзорыстай рэльефнай паверхняй. Гэта папера або тканіна, пакрытая тонкім (0,5—1 мм) слоем пластмасы, атрыманай на аснове алкідных смол. Выкарыстоўваецца для ўнутр. аддзелкі грамадскіх будынкаў і трансп. сродкаў.

т. 9, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУБЕРО́ЙД (ад лац. ruber чырвоны + грэч. eidos выгляд),

рулонны дахавы і гідраізаляцыйны матэрыял. Робіцца з дахавага кардону, які насычаецца мяккімі нафтавымі бітумамі і пакрываецца цяжкаплаўкімі бітумамі з напаўняльнікамі. З аднаго боку Р. пакрываюць дробнай ці пылападобнай мінер. пасыпкай, з другога — буйназярністай ці лускаватай. Мае высокую эластычнасць, трываласць, воданепранікальнасць. Мацуецца на даху гарачымі ці халоднымі масцікамі. На Беларусі Р. вырабляе Асіповіцкі кардонна-руберойдавы завод.

т. 13, с. 421

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)