ружа́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ружа́нскі ружа́нская ружа́нскае ружа́нскія
Р. ружа́нскага ружа́нскай
ружа́нскае
ружа́нскага ружа́нскіх
Д. ружа́нскаму ружа́нскай ружа́нскаму ружа́нскім
В. ружа́нскі (неадуш.)
ружа́нскага (адуш.)
ружа́нскую ружа́нскае ружа́нскія (неадуш.)
ружа́нскіх (адуш.)
Т. ружа́нскім ружа́нскай
ружа́нскаю
ружа́нскім ружа́нскімі
М. ружа́нскім ружа́нскай ружа́нскім ружа́нскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ружа́нскі ружа́нский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ружанскі раён 9/171

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ружанскі дамініканскі касцёл, гл. Ружанскі Троіцкі касцёл

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ружанскі палац 1/472—473 (укл.); 2/202; 3/238; 6/11; 8/38; 9/170—171; 12/591

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

РУЖА́НСКІ РАЁН,

адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1940—62. Утвораны 15.1.1940 у Брэсцкай вобл. Цэнтр. — г.п. Ружаны. 12.10.1940 падзелены на 13 сельсаветаў. 8.1.1954 раён перададзены ў склад Гродзенскай вобл., 19.6.1954 зноў у Брэсцкай вобл. 25.12.1962 раён скасаваны, большая частка яго тэрыторыі перададзена ў Пружанскі раён, Дабрасельскі і Славаціцкі с/с — у Ваўкавыскі раён Гродзенскай вобл.

т. 13, с. 435

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ружанскі райком КПЗБ 9/171

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ружанскі Троіцкі касцёл 9/171

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ружанскі падпольны антыфашысцкі камітэт 9/171; 10/485

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

РУЖА́НСКІ ТРО́ІЦКІ КАСЦЁЛ,

помнік архітэктуры позняга рэнесансу ў г.п. Ружаны Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. Пабудаваны ў 1617 з цэглы па фундацыі Л.​Сапегі на месцы драўлянага храма, закладзенага ў 1596 Язлавецкімі. У 1768 прыбудаваны капліцы св. Крыжа, у 1787 — св. Варвары. У 1779 касцёл рэканструяваны ў стылі ранняга класіцызму (арх. Я.​С.​Бекер): звонку прыбудаваны зах. партал і паўн. сакрысція, унутры сцены апрацаваны пілястрамі і карнізамі дарычнага ордэра, адноўлены хоры, бакавыя алтары, амбон і інш. Рамантаваўся ў 1850 і 1894. Храм 1-нефавы, з паўкруглай апсідай і 4-яруснай вежай пры ўваходзе, арыентаваны на З. Па баках нефа знаходзяцца капліцы, прэсбітэрыя — сакрысціі. Сцены нефа звонку ўмацаваны контрфорсамі, паміж імі — аконныя праёмы з арачнымі завяршэннямі. Вежа (3 васьмерыкі на чацверыку) накрыта стромкім шатром, мае 3 уваходы. Маст. афармленне храма вырашана ў стылях позняга барока і ракако. Інтэр’ер багата ўпрыгожаны арх. пластыкай, скульптурай і жывапісам. У апсідзе 4-калонны гал. алтар з раскрапаваным лучковым франтонам, які ўпрыгожваюць скульптуры анёлаў, ляпны арнамент і герб 2 жонак Сапегі. Абапал калон — драўляныя паліхромныя выявы святых Пятра і Паўла. Прэсбітэрый ад нефа аддзяляе каваная рашотка 18 ст. Стукавая і драўляная скульптура работы І.​Прукнера (1789), М. і К. Роўбваў. Захаваліся кандэлябры, абразы 18 ст., габеленавыя і шаўковыя арнаты.

В.​В.​Калнін.

Ружанскі Троіцкі касцёл.

т. 13, с. 435

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)