рудабе́льскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
рудабе́льскі |
рудабе́льская |
рудабе́льскае |
рудабе́льскія |
| Р. |
рудабе́льскага |
рудабе́льскай рудабе́льскае |
рудабе́льскага |
рудабе́льскіх |
| Д. |
рудабе́льскаму |
рудабе́льскай |
рудабе́льскаму |
рудабе́льскім |
| В. |
рудабе́льскі (неадуш.) рудабе́льскага (адуш.) |
рудабе́льскую |
рудабе́льскае |
рудабе́льскія (неадуш.) рудабе́льскіх (адуш.) |
| Т. |
рудабе́льскім |
рудабе́льскай рудабе́льскаю |
рудабе́льскім |
рудабе́льскімі |
| М. |
рудабе́льскім |
рудабе́льскай |
рудабе́льскім |
рудабе́льскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Рудабельскі валасны рэўком 9/163, 323
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
РУДАБЕ́ЛЬСКАЯ «РЭСПУ́БЛІКА»,
назва Рудабельскай і суседніх валасцей Бабруйскага пав., дзе на працягу ўсяго перыяду акупацыі Беларусі войскамі Германіі (1918) і Польшчы (1919—20) захоўвалася сав. ўлада. Яе ўстанаўленнем кіраваў Рудабельскі вал. рэўком, рэарганізаваны ў час барацьбы з польск. корпусам Доўбар-Мусніцкага (студз.—лют. 1918) у штаб па фарміраванні Чырв. гвардыі, а ў час ням. акупацыі — у падраённы к-т РКП(б). Яго члены: А.Р.Салавей (старшыня), Л.Я.Адзінцоў, М.А.Ляўкоў, М.Ф.Ус, Н.Я.Званковіч. Пазней у Р.«р.» ўвайшлі суседнія воласці Бабруйскага, Мазырскага і Рэчыцкага пав. Партызаны в. Рудобелка і навакольных вёсак ахоўвалі тэр. воласці ад нападаў ням. акупантаў і польскіх легіянераў, і вялі агітацыю сярод мясц. насельніцтва і салдат варожых фарміраванняў. Яшчэ да адступлення немцаў партыз. атрады Салаўя і інш. ўвайшлі ў г. Бабруйск і перашкодзілі акупантам вывезці нарабаваную маёмасць. У час польск. акупацыі дзейнічалі партыз. атрады пад кіраўніцтвам Ляўкова, П.Дз.Малаковіча, Ц.К.Валадзько, А.К.Паланейчыка і інш.
У студз. 1920 польск. камандаванне накіравала супраць рудабельскіх партызан карную экспедыцыю, якая спаліла некалькі вёсак, у т. л. Рудобелку. У 1920 на ўрачыстым сходзе з нагоды вызвалення жыхары Рудобелкі перайменавалі сваю воласць у Акцябрскую. Пра Р.«р.» напісаны кнігі, пастаўлены спектакль, зняты кінафільм.
Літ.:
Грахоўскі С.І. Рудабельская рэспубліка: Дак. аповесць. Мн., 1968.
І.П.Хаўратовіч.
т. 13, с. 426
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)