рубцо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рубцо́вы рубцо́вая рубцо́вае рубцо́выя
Р. рубцо́вага рубцо́вай
рубцо́вае
рубцо́вага рубцо́вых
Д. рубцо́ваму рубцо́вай рубцо́ваму рубцо́вым
В. рубцо́вы (неадуш.)
рубцо́вага (адуш.)
рубцо́вую рубцо́вае рубцо́выя (неадуш.)
рубцо́вых (адуш.)
Т. рубцо́вым рубцо́вай
рубцо́ваю
рубцо́вым рубцо́вымі
М. рубцо́вым рубцо́вай рубцо́вым рубцо́вых

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КАЛАГЕНА́ЗА,

пратэалітычны фермент з вузкаспецыфічнай накіраванасцю да расшчаплення калагену з выдзяленнем амінакіслаты — аксіпраліну. Паводле саставу блізкая да калагену. У медыцыне К. — ферментны прэпарат, які стымулюе рассысанне тканак, што маюць калаген (напр., рубцовы), адарванне змярцвелых тканак пасля апёкаў, абмаражэння і інш. Атрымліваюць К. з падстраўнікавай залозы забойнай жывёлы.

т. 7, с. 447

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рубе́ц¹, -бца́, мн. -бцы́, -бцо́ў, м.

1. Глыбокі след на целе пасля зажыўшай раны.

2. Паглыблены след, засечка на чым-н.

3. Патоўшчанае шво на тканіне, скуры.

|| памянш. ру́бчык, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым-.

рубцо́вы, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)