Ро́чнік ’аднагодак’ (Жд. 3; маст., шальч., смарг., Сл. ПЗБ), ’аднагадовае жарабя’ (бяроз., Шатал.). З польск. rocznik ’аднагодак’. ст.-польск. roczeń ’аднагадовая жывёла’, якія з roczny ’гадавы, аднагадовы’ < rokрок1 (гл.). Мацкевіч (у Сл. ПЗБ, 4, 307) падае яшчэ польск. rocznik ’штогодні кантынгент прызыўнікоў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

«РО́ЧНІК ЛІТЭРА́ЦКІ»

(«Rocznik Literacki», «Літаратурны штогоднік»),

літаратурна-навуковы альманах. Выдаваўся ў 1843—49 на польск. мове Р.​Падбярэскім. Выйшлі 4 тамы: т. 1—3 у Пецярбургу, т. 4 у Вільні. Прайшоў пэўную эвалюцыю ў прагрэс., дэмакр. кірунку, арыентаваўся на шырокае кола чытачоў. Вылучаўся высокім узроўнем афармлення. Друкаваў матэрыялы Падбярэскага, творы В.​Рэута, упершыню змясціў бел. вершы Я.​Баршчэўскага «Дзеванька» і «Гарэліца».

У.​І.​Мархель.

т. 13, с. 414

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)