ро́ставы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ро́ставы ро́ставая ро́ставае ро́ставыя
Р. ро́ставага ро́ставай
ро́ставае
ро́ставага ро́ставых
Д. ро́ставаму ро́ставай ро́ставаму ро́ставым
В. ро́ставы (неадуш.)
ро́ставага (адуш.)
ро́ставую ро́ставае ро́ставыя (неадуш.)
ро́ставых (адуш.)
Т. ро́ставым ро́ставай
ро́ставаю
ро́ставым ро́ставымі
М. ро́ставым ро́ставай ро́ставым ро́ставых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ро́ставы

1. расти́тельный;

р. працэ́с — расти́тельный проце́сс;

2. (о периоде) ростово́й;

~вая пара́ — ростова́я пора́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ро́ставы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да росту (у 1 знач.). Роставыя працэсы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рост, -у, М -сце, м.

1. Павелічэнне арганізма або асобных органаў у працэсе развіцця.

Час росту раслін.

Трава пайшла ў р. (расце).

2. Павелічэнне ў колькасці, у памерах; развіццё.

Р. насельніцтва.

Р. прамысловасці.

3. Узмацненне, павышэнне.

Р. палітычнай актыўнасці.

4. Удасканаленне ў працэсе развіцця.

Творчы р.

Р. майстэрства.

5. Вышыня чалавека або жывёлы.

Сярэдні р.

Касцюм не па росце (вялікі ці малы).

Ва ўвесь рост, на ўвесь рост

1) выпраміўшыся;

2) перан. патрабуючы неадкладнага вырашэння (кніжн.).

Новыя праблемы паўсталі ва (на) увесь рост;

3) перан. поўнасцю, як мае быць.

Уласнік абудзіўся ў ім ва (на) увесь рост.

|| памянш. расто́к, -тка́, м. (да 5 знач.).

|| прым. ро́ставы, -ая, -ае (да 1 і 5 знач.; спец.).

Р. час.

Роставыя рэчывы (якія ўплываюць на рост раслін). Р. гармон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ростово́й ро́ставы;

ростовы́е по́чки ро́ставыя пупы́шкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расти́тельный

1. раслі́нны;

расти́тельный мир раслі́нны свет, перен. раслі́ннае жыццё;

расти́тельный орна́мент раслі́нны арна́мент;

расти́тельное ма́сло але́й;

2. (относящийся к росту) ро́ставы, вегетацы́йны;

расти́тельный проце́сс ро́ставы (вегетацы́йны) працэ́с.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рост ’павелічэнне колькасці, прырост’, ’фігура, вышыня чалавека або жывёлы’, ’росля раслін’ (ТСБМ, Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ), роставы ’вегетатыўны’ (Байк. і Некр.). Укр. ріст, рус. рост, польск. wzrost ’рост’, н.-луж. zrost ’вышыня чалавека’, zrostność ’росля’, в.-луж. róst ’рост чалавека’, ’нарасць’, чэш. růst ’рост, развіццё’, vzrůst ’рост, прырост, павелічэнне’, славац. rast, rastenie, vzrastanie ’рост’, vzrast ’фігура’, славен. rȃst ’рост, развіццё; расліннасць’, серб. ра̑ст ’рост, фігура’, харв. rȃst ’тс’, ’развод шлюбу’, макед. раст ’рост, удасканаленне’, растеж ’тс’, балг. ръст ’рост, вышыня’, растѐж ’росля’ (хаця БЕР, 6, 378 балг. ръст адносіць да връст ’узрост’), ст.-слав. растъ ’рост’. Прасл. *orstъ, якое з і.-е. *ord‑tǒ‑, роднаснае лац. arduus ’высокі’, гальск. ardu̯o‑ ’Ардэны’, ірл. ard ’высокі, вялікі’, алб. rit ’расту’, авест. ərəẟva‑ ’прамы, высокі’ (Фасмер, 3, 505).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)