Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ро́сквіт, -у, М -віце, м.
1.гл. расквітнець, расцвісці.
2. Найвышэйшая ступень развіцця чаго-н., уздым.
Р. эканомікі краіны.
У росквіце сіл.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ро́сквіт, -ту м., прям., перен. расцве́т; процвета́ние ср.;
у ~віце сіл — в расцве́те сил;
р. прамысло́васці — процвета́ние промы́шленности
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ро́сквіт, ‑у, М ‑віце, м.
1. З’яўленне кветак на раслінах; цвіценне. Росквіт ніў святкуе лета, Час жніва не за гарой. Па астачу мёду ў кветках Прыляцеў пчаліны рой.А. Александровіч.Было іх жыццё, як росквіт каліны, як быць маладосць толькі можа адна.Машара.
2.перан. Найвышэйшая ступень развіцця, уздыму чаго‑н., лепшая пара ў развіцці каго‑, чаго‑н. Росквіт эканомікі краіны. Росквіт таленту. □ Росквіт беларускай мастацкай прозы пачаўся ў савецкі час.Пшыркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«Росквіт» (час.) 1/271; 2/224; 9/153
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ро́сквітм.
1. (цвіценне) Blüte f -, Blühen n -s;
2.перан. (культурыі г. д.) Áufschwung m -(e)s, -schwünge, Gedéihen n -s;
знахо́дзіцца ў по́ўным ро́сквіце in vóller Blüte stehen*;
у ро́сквіце сіл in der Fülle der Kraft; in den bésten Jáhren
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ро́сквіт ’з’яўленне кветак на раслінах, цвіценне’, ’найвышэйшая ступень развіцця, уздыму, найлепшая пара’ (ТСБМ). З укр.росквіт ’тс’, ’першая кветка на жыце’, якое з прасл.*orz‑ ’раз-’ і *květъ > кве́тка (гл.). Параўн. бел.раскве́ціць, расквяці́ць з правільным бел. рэфлексам ‑ě‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
расквітне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Расцвісці, распусціцца (пра кветкі, расліны).
Цюльпаны ўжо расквітнелі.
2.перан. Стаць прыгожым, здаровым, дасягнуць росквіту.
Расквітнела дзяўчына.
3.перан. Дасягнуць высокай ступені развіцця, праявіцца з вялікай сілай.
Расквітнеў талент мастака.
|| наз.ро́сквіт, М -віце, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)