Ройст ’мокрая забалочаная сенажаць’ (воран., астрав., ЛА, 2), ро́йста ’тс’ (смарг., ЛА, 2); ’балота’, ’зарослае балота, звычайна ў лесе’ (воран., Яшк., Сл. ПЗБ), ро́йста, ро́йсце ’нізкае, вільготнае месца ў лесе’ ро́йстра, ро́йсцвіны ’тс’ (воран., шчуч., лід., смарг., Сл. ПЗБ); ро́йставіна, ро́йстра ’непрыгодная, неўрадлівая зямля’ (гродз., КЭС; Жд. 1, Сцяшк.), ’поле на раскарчаваным лесе ці балоце’ (гродз., Сцяшк. Сл.); ро́йсты ’лясны зараснік’; ро́йстра ў ле́се — бярэзніку і моху шмат, пні гніюць (Жд. 1), ро́йстачка ’невялікі вадаём’ (маст., смарг., Сл. ПЗБ), ройства ’выпас для жывёлы’ (нясв., там жа); ро́йста, ро́йсты ’раздарожжа, скрыжаванні дарог’ (вілен., Яшк.). Ст.-бел. ройстъ, ройстро, ройство, ройсто ’забалочанае месца, пакрытае хмызняком’ (1501). Балтызм. Параўн. літ. raĩstas, reĩsta ’балоцісты лес, кустарнік’ (Буга, Rinkt, 2, 539; Лаўчутэ, Балтизмы, 33; Булыка, Лекс. запазыч., 139; Анікін, Опыт, 268).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ройст Балота, балоцістая мясцовасць (Воран.). Параўн.: У пушчы ляжыць скарб закляты за ройстам у гушчы (Ф. Багушэвіч. Выбр. тв., 1952, 49).

ур. Райсцяны (1593) на Вілен. (АВАК. XI, 50).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Райставі́на ’зарослае балота’ (Сцяшк.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ін(а) ад ройсто́йста (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)