рожь ж. жы́та, -та ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рожь

Том: 30, старонка: 158.

img/30/30-158_0877_Рожь.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

жы́та ср. рожь ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жать​II несов. (рожь и т. п.) жаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

я́рыца ж., с.-х. ярова́я рожь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жытцо́ ср., ласк. рожь ж.; ржи́ца ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЖЫ́ТА (Secaled),

род адна- і шматгадовых травяністых раслін сям. злакаў. 6—8 відаў. Вырошчваюць (з 1—2-га тыс. да н.э.) пераважна ў краінах Паўн. паўшар’я Ж. пасяўное (S. cereale) — азімыя і яравыя формы. На Беларусі Ж. азімае — адна з найважнейшых збожжавых і кармавых прамежкавых культур.

Ж. пасяўное — аднагадовая расліна выш. 60—180 см. Каранёвая сістэма валасніковістая, магутная. Сцябло — саломіна, лісце лінейна-ланцэтнае. Каласы шчыльныя, двухрадковыя, пры выспяванні шэра- або светла-жоўтыя. Каласкі двухкветныя, каласковыя лускавінкі завостраныя, з кароткім асцюком. Зярняўкі маршчакаватыя, з глыбокай баразёнкай і невял. чубком. Зерне мае 9—13% бялкоў, 55—70 крухмалу, 1—2% тлушчу, вітаміны B1, B2, PP. Самая марозаўстойлівая культура сярод азімых злакаў, пераносіць кароткатэрміновыя маразы да -20 °C (на глыб. вузла кушчэння). Перыяд актыўнай вегетацыі 140—170 сутак. Раянаваныя сарты бел. селекцыі: тэтраплоідныя — Пухаўчанка, Верасень, Ігуменская; дыплоідныя — Радзіма, Калінка.

Літ.:

Мухін М.​Дз. Азімае жыта. Мн., 1969;

Кобылянский В.Д. Рожь. М., 1982.

Жыта пасяўное.

т. 6, с. 472

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

закрасава́ць сов. (о хлебах) зацвести́;

жы́та ~ва́ла — рожь зацвела́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сжа́тый​II с.-х. зжа́ты, мног. пажа́ты, пазжына́ты;

сжа́тая рожь зжа́тае (пажа́тае) жы́та.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жи́то ср., обл. жы́та, -та ср.; (ячмень) ячме́нь, -ню м.; (рожь) жы́та, -та ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)