робата...

Першая частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да робата, напр.: робатабудаванне, робататэхніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́бат

‘чалавек’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ро́бат ро́баты
Р. ро́бата ро́батаў
Д. ро́бату ро́батам
В. ро́бата ро́батаў
Т. ро́батам ро́батамі
М. ро́баце ро́батах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мі́ні-ро́бат

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мі́ні-ро́бат мі́ні-ро́баты
Р. мі́ні-ро́бата мі́ні-ро́батаў
Д. мі́ні-ро́бату мі́ні-ро́батам
В. мі́ні-ро́бата мі́ні-ро́батаў
Т. мі́ні-ро́батам мі́ні-ро́батамі
М. мі́ні-ро́баце мі́ні-ро́батах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мі́ні-ро́бат

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мі́ні-ро́бат мі́ні-ро́баты
Р. мі́ні-ро́бата мі́ні-ро́батаў
Д. мі́ні-ро́бату мі́ні-ро́батам
В. мі́ні-ро́бата мі́ні-ро́баты
Т. мі́ні-ро́батам мі́ні-ро́батамі
М. мі́ні-ро́баце мі́ні-ро́батах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ро́бат

‘механізм’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ро́бат ро́баты
Р. ро́бата ро́батаў
Д. ро́бату ро́батам
В. ро́бат ро́баты
Т. ро́батам ро́батамі
М. ро́баце ро́батах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

А́ЗІМАЎ (Asimov) Айзек

(2.1.1920, в. Пятровічы Шумяцкага р-на Смаленскай вобл. — 6.4.1992),

амерыканскі пісьменнік. Праф. біяхіміі Бостанскага ун-та (з 1979). У 1923 сям’я эмігрыравала ў ЗША. Вядомасць Азімаву прынеслі аповесці і зб-кі апавяданняў пра робатаў («Я, робат», 1950; «Робаты і імперыя», 1985; «Мары робата», 1986, і інш.), раманы серыі «Канец станаўлення» («Станаўленне», 1951; «Станаўленне ў небяспецы», 1982; «Станаўленне і Зямля», 1986, і інш.) пра галактычную гісторыю чалавецтва, раманы «Канец вечнасці» (1955) і «Самі багі» (1972) — перасцярога ад бяздумнага ўмяшання ў законы развіцця прыроды і чалавецтва, навук.-папулярныя кнігі («Жыццё і энергія», 1962; «Сціслая гісторыя біялогіі», 1965; «Нейтрына», 1966, і інш.). Яго творам уласцівыя займальнасць, дакладнае абгрунтаванне навук. дапушчэнняў, уменне спалучыць навук. і фантастычнае.

Тв.:

Mind transfer. New York, 1988;

Рус. пер. — Конец вечности;

Сами боги. М., 1990;

Основание;

Основание и Империя;

Второе основание: Романы. Мн., 1992;

Камешек в небе. Мн., 1993.

т. 1, с. 164

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)