раўчу́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Невялікі равок, канаўка.

2. Невялікі ручай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раўчу́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. раўчу́к раўчукі́
Р. раўчука́ раўчуко́ў
Д. раўчуку́ раўчука́м
В. раўчу́к раўчукі́
Т. раўчуко́м раўчука́мі
М. раўчуку́ раўчука́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

раўчу́к, -ка́ м.

1. руче́й, ручеёк;

2. боро́здка ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раўчу́к, ‑а, м.

1. Невялікі ручай. У некалькіх кроках ад .. [Грыся] ціха гаманіў раўчук, бегучы з лесу ў раку. Кулакоўскі. Пад нагамі заскрыпелі дошкі маленькага мосціка праз раўчук. Шамякін.

2. Невялікі равок. Дворык свой [Фёдар] заліў цэментам з раўчукамі для сцёку вады. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раўчу́к м Bach m -(e)s, Bäche

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Раўчу́к, раўча́к ’невялікі ручай’, ’неглыбокі роў з вадой’, ’калдобіна, выбоіна, далок’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Яшк., Ян.), ’канаўка пад капяжом хаты для сцёку вады’ (Яшк.), ’рэчка’ (Ян.), раўча́г (слаўг., Яшк.), раўчо́к (Сл. ПЗБ, Бяльк.), ро́ўчак (Сл. ПЗБ). Утворана з выкарыстаннем суф. ‑(ч)ак/‑(ч)ук з агульнай семантыкай ’нешта малое ад пэўнай назвы’, параўн. ваўчак, ваўчук, хлапчук і пад. Адсюль роў‑ + ‑чук ці равок + ‑ук/‑ак > раўчу́к, раўча́к, ро́ўчак ’малы роў’. Гл. роў1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раўчу́к

1. Ручай, рачулка (БРС). Тое ж раўчок (Краснап. Мсцісл. Бяльк.), раўчэка (Стол.).

2. Нізіна або канава, па якой амаль заўсёды цячэ вада (Стол.). Тое ж раве́ц (Стол.).

3. Пракапаная канаўка пад капяжом (Нясв., Слаўг., Стол.). Тое ж раўчэка (Стол.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

раўча́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Тое, што і раўчук.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раўча́к м., см. раўчу́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раўча́к, ‑а, м.

Тое, што і раўчук. У адным месцы ўздоўж пераразаў .. [даліну] амаль высахлы, глеісты на дне раўчак. Мележ. Залеглі ў полі супастаты, Растуць акопы, раўчакі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)