раўнаме́рнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. раўнаме́рнасць
Р. раўнаме́рнасці
Д. раўнаме́рнасці
В. раўнаме́рнасць
Т. раўнаме́рнасцю
М. раўнаме́рнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

раўнаме́рнасць ж. равноме́рность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раўнаме́рнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць раўнамернага. Раўнамернасць развіцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раўнаме́рнасць ж. Gléichmäßigkei f -; Gléichförmigkei f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

раўнаме́рны, -ая, -ае.

Аднолькавы, пастаянны ў якіх-н. адносінах на ўсім працягу, ва ўсіх сваіх частках.

Р. стук сэрца.

Раўнамерная хада.

|| наз. раўнаме́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

равноме́рность раўнаме́рнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАНСТА́НТА [ад лац. constans (constantis) пастаянны, нязменны] у вершаскладанні, асноўны рытмастваральны кампанент, які вызначае рытмічную прыроду верша. У сілабічным вершаскладанні К. з’яўляецца аднолькавая колькасць складоў у вершаваных радках, у сілаба-танічным вершаскладанні — раўнамернасць чаргавання націскных складоў, у танічным вершаскладанні — раўнамернасць чаргавання аднолькавай колькасці моцных (апорных) націскаў. К. называюць таксама апошні рытмічны націск у радках сілаба-танічнага верша.

В.​П.​Рагойша.

т. 7, с. 592

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

równomierność

ж. раўнамернасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ДЫЭЛЕКТРЫ́ЧНЫ НАГРЭ́Ў,

награванне дыэлектрыкаў у пераменным эл. полі. Абумоўлены дыэлектрычнымі стратамі. Мае высокую хуткасць і раўнамернасць разагравання матэрыялаў з нізкай цеплаправоднасцю. Пры частотах да 300 МГц праводзіцца ў полі кандэнсатара; пры звышвысокіх частотах — у полі аб’ёмнага рэзанатара ці выпрамяняльніка; напружанасць эл. поля ў прамысл. устаноўках да 3000 кВ/м. Выкарыстоўваецца для высушвання матэрыялаў (драўніны, паперы, керамікі і інш.), зваркі пластмас, награвання пластмас перад прасаваннем, пры склейванні драўніны і інш.

т. 6, с. 306

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Gléichmäßigkeit f -, -en суразме́рнасць, адпаве́днасць, сіметры́чнасць; раўнаме́рнасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)