раўнава́цца, -ну́юся, -ну́ешся, -ну́ецца; -ну́йся; незак.

Лічыць сябе роўным з кім-н.

Р. з маладымі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раўнава́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. раўну́юся раўну́емся
2-я ас. раўну́ешся раўну́ецеся
3-я ас. раўну́ецца раўну́юцца
Прошлы час
м. раўнава́ўся раўнава́ліся
ж. раўнава́лася
н. раўнава́лася
Загадны лад
2-я ас. раўну́йся раўну́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час раўну́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

раўнава́цца I несов., страд. ровня́ться, выра́вниваться; рихтова́ться; см. раўнава́ць I

раўнава́цца II несов. (считать себя равным) равня́ться;

куды́ мне з ёй р. — куда́ мне с ней равня́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раўнава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; незак.

1. Быць ці лічыць сябе роўным з кім‑н. [Мікалай:] — А хто з нас лепшы, ён ці я? Ці можна яму са мной раўнавацца? Я — каваль, у мяне як ні круці, то паўвалока зямлі, а ў яго толькі чвэрць.. Ды і так — і па сіле, і па ўсім ... Чарнышэвіч. Не табе, старой, сягоння раўнавацца з намі, Ты сваё ўжо адрабіла, Справімся і самі. Русак.

2. Зал. да раўнаваць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рихтова́ться страд. рыхтава́цца, раўнава́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ровня́ться страд. раўнава́цца, раўня́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сра́вниватьсяIII несов.

1. зраўно́ўвацца, раўнава́цца; см. сровня́ться;

2. страд. зраўно́ўвацца, раўнава́цца; см. сра́вниватьIII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прира́вниватьсяII несов., страд. (к прира́вниватьII) раўнава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сра́вниватьсяII несов., страд. зраўно́ўвацца, раўнава́цца; см. сра́вниватьII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ура́вниватьсяI несов., возвр., страд. раўнава́цца, ураўно́ўвацца; см. уравня́ться, ура́вниватьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)