Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
рашэ́нне, -я, н.
1.гл. рашыць.
2. Пастанова.
Р. з’езда.
Судовае р. (прысуд).
3. Заключэнне, вывад з чаго-н.
Прыйсці да канчатковага рашэння.
4. Адказ да задачы, красворда і пад.
Знайсці р.
5. Ажыццяўленне творчай задумы; сама такая задума.
Рэжысёрскае р. п’есы.
Смелае канструктарскае р.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рашэ́ннеср., в разн. знач. реше́ние;
гэ́та зада́ча ма́е два ~нні — э́та зада́ча име́ет два реше́ния;
р. суда́ — реше́ние суда́;
◊ саламо́нава р. — соломо́ново реше́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Рашэнне (дзярж.) 1/204
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
рашэ́нне, ‑я, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. рашаць — рашыць (у 1–3 знач.).
2. Заключэнне, вывад, намер зрабіць што‑н. і пад., да якога прыходзяць пасля абдумвання, абмеркавання. Камандзір прыняў смелае рашэнне... — Зняць аўтаматчыкаў! Ісці да вёскі лесам.Шамякін.Не маладушнічаць, а памерці з высока ўзнятай галавой, як і належыць савецкаму чалавеку, — прыйшло выразнае і канчатковае рашэнне.Шчарбатаў.
3. Пастанова. Рашэнне суда. Рашэнні з’езда.
4. Адказ да задачы, красворда і пад.
•••
Саламонава рашэнне — мудрае рашэнне якога‑н. спрэчнага, складанага пытання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рашэ́ннен.
1. Entschéidung f -, -en; Beschlúss m -es, -schlüsse (пастанова); Úrteil n -s, -e, Réchtsspruch m -(e)s, -sprüche (суда);
2. (развязанне задачыі г. д.) Lösung f -, -en; Áuflösung f - (крыжаванкі);
3. (выснова) Schluss m -es, Schlüsse; Entschlúss m
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
рашы́ць, рашу́, рэ́шыш, рэ́шыць; рэ́шаны; зак.
1.з інф. Абдумаўшы, прыйсці да якога-н. выніку, заключэння.
Рашыў ехаць сягоння.
2.з інф. і дадан. Вынесці рашэнне адносна каго-, чаго-н.
Праўленне калгаса рашыла пачаць будаўніцтва электрастанцыі.
3.што. Расходаваць што-н. нажытае (разм.).
Р. маёнтак.
◊
Рашыць жыцця — забіць.
|| незак.раша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.рашэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Лікавае рашэнне ўраўненняў 6/74, 368
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
РАШЭ́ННЕ СУДА́,
пастанова суда першай інстанцыі, які вырашае па сутнасці цывільную справу. Афармляецца ў пісьмовым выглядзе, падпісваецца і абвяшчаецца суддзёй. Набывае законную сілу пасля заканчэння тэрміну на касацыйнае абскарджанне і апратэставанне. У выпадку прынясення касацыйнай скаргі або касацыйнага пратэсту рашэнне, калі яно не адменена, набывае законную сілу пасля разгляду справы вышэйстаячым судом. РашэннеВярх. Суда Рэспублікі Беларусь набывае законную сілу неадкладна пасля яго абвяшчэння. Неадкладнаму выкананню падлягаюць Р.с. інш.суд. інстанцый па справах аб спагнанні аліментаў, аб аднаўленні на рабоце або ў ранейшай пасадзе няправільна звольненага ці пераведзенага работніка і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАТЫСТЫ́ЧНАЕ РАШЭ́ННЕў матэматычнай статыстыцы,
рашэнне, прынятае па выніках назіранняў якой-н. з’явы, што падпарадкоўваецца не поўнасцю вядомым імавернасным заканамернасцям. Лічаць, што адпаведнае размеркаванне імавернасцей залежыць ад значэння невядомага параметра, якое ацэньваецца па выніках назіранняў. Дакладная матэм. фармулёўка паняццяў, датычных да С.р. і спосабаў іх параўнання, разглядаецца ў статыстычных рашэннях тэорыі.
Напр., пры хлараванні вады колькасць дададзенага хлору залежыць ад сярэдняй Колькасці бактэрый у адзінцы аб’ёму вады. Гэта значэнне ацэньваецца па выніках падліку колькасці бактэрый у незалежна выбраных адзінках аб’ёму пры дапушчэнні, што незалежныя выпадковыя велічыні маюць аднолькавае Пуасона размеркаванне з невядомым матэм. чаканнем, роўным шуканай сярэдняй колькасці бактэрый. С.р. аб колькасці дадзенага хлору залежыць ад якой-н. стат. ацэнкі сярэдняй колькасці, выбранай з улікам рызыкі непажаданых наступстваў: заніжаная колькасць хлору вядзе да недастатковага абеззаражвання вады, завышаная — да пагаршэння, напр., смакавых якасцей вады.