Рачке́вічы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Рачке́вічы
Р. Рачке́віч
Рачке́вічаў
Д. Рачке́вічам
В. Рачке́вічы
Т. Рачке́вічамі
М. Рачке́вічах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ВАЙТО́ВІЧ Аляксандр Паўлавіч

(н. 5.1.1938, в. Рачкевічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.),

бел. фізік. Чл.-кар. АН Беларусі (1986), д-р фізіка-матэм. н. (1979), праф. (1985). Скончыў БДУ (1960). З 1960 у Ін-це фізікі, з 1993 дырэктар Ін-та малекулярнай і атамнай фізікі АН Беларусі. Навук. працы па лазернай фізіцы і оптыцы. Развіў магнітаоптыку газавых лазераў, распрацаваў прынцыпы палярызацыйнай лазернай спектраскапіі і нелінейнай дынамікі лазераў, прапанаваў метады ўнутрырэзанатарнай лазернай спектраскапіі і селекцыі частот лазернага выпрамянення.

Тв.:

Магнитооптика газовых лазеров. Мн., 1984;

Лазеры с анизотропными резонаторами (разам з В.М.Северыкавым). Мн., 1988.

т. 3, с. 461

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)