рафінава́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. рафінава́нне
Р. рафінава́ння
Д. рафінава́нню
В. рафінава́нне
Т. рафінава́ннем
М. рафінава́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рафінава́нне ср., спец. рафини́рование

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рафінава́нне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. рафінаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рафінаванне 2/312; 9/137

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

РАФІНАВА́ННЕ (ад франц. raffiner ачышчаць),

канчатковая ачыстка тэхн. прадуктаў ад пабочных прымесей у металургічнай, хім. і інш. галінах прам-сці. Ачыстку харч. прадуктаў (напр., алеяў, цукру) наз. рафінацыяй.

У металургіі пашырана Р. металаў — ачыстка першасных, ці чарнавых металаў (маюць 96—99% асн. металу), ад прымесей для павышэння якасці сталей, металаў і сплаваў, а таксама атрымання каштоўных металаў (золата, серабра і інш.), якія ёсць у чарнавых металах. Асн. метады Р.: піраметалургічныя (гл. Піраметалургія), электралітычныя і хім., заснаваныя на адрозненні ўласцівасцей (т-р плаўлення, шчыльнасці і інш.) элементаў, што раздзяляюць. Піраметалургічнае Р., якое ажыццяўляюць у расплавах, мае шэраг разнавіднасцей (напр., зонная плаўка). Электралітычнае Р. — электроліз водных раствораў ці расплаваў солей. выкарыстоўваюць для атрымання каляровых металаў (медзь, нікель і інш.) высокай чысціні. Хім. Р. засн. на рознай растваральнасці металаў і прымесей у растворах кіслот і шчолачаў (напр., афінаж — Р. высакародных металаў). Для атрымання чыстых металаў звычайна выкарыстоўваюць паслядоўна некалькі метадаў.

т. 13, с. 380

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рафінава́нне н. спец. Raffinatin f -, Raffineren n -s (цукру); Raffinerung f -, Finen n -s, Rinigen n -s, Vergütung f - (метала)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

рафінава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак. і незак., што (спец.).

1. Ачысціць (ачышчаць) ад дамешак.

Р. металічны сплаў.

2. Апрацоўкай ператварыць (ператвараць) у рафінад.

Р. цукар.

|| наз. рафінава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рафінаванне металаў 8/447; 9/137

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

refining [rɪˈfaɪnɪŋ] n. ачы́стка, рафінава́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

рафини́рование спец. рафінава́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)