ра́тман

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ра́тман ра́тманы
Р. ра́тмана ра́тманаў
Д. ра́тману ра́тманам
В. ра́тмана ра́тманаў
Т. ра́тманам ра́тманамі
М. ра́тмане ра́тманах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ра́тман м., ист. ра́тман

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ра́тман ист. ра́тман, -на м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ра́тман, ‑а, м.

Гіст. Член органа гарадскога ўпраўлення (магістрата, ратушы) у Расіі ў 18–19 стст.

[Ням. Ratmann.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ратман, гл. Радца

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

РА́ТМАН (ням. Ratmann),

выбарны член гар. рады ў сярэдневяковых гарадах Германіі. Пры запазычанні норм нямецкага гар. права (гл. Магдэбургскае права) пасада Р. атрымала на Беларусі назву радца (райца). У Рас. імперыі ў 18—19 ст. Р. — выбарныя члены магістратаў, ратуш і ўпраў благачыній.

т. 13, с. 371

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ра́тман

(ням. Ratmann)

член гарадской рады ў старажытных нямецкіх гарадах і ў гарадах, падначаленых тэўтонскаму ордэну, напр. у Рызе ў 12—14 ст.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ра́тман 1 гіст. ст.-бел. ’член магістрата старажытнай Рыгі’ (Ст.-бел. лексікон; Карскі, 1, 204), упершыню фіксуецца ў 1300 г. (Булыка, Запазыч.). Непасрэднае запазычанне з с.-н.-ням. râtman ’тс’, параўн. Фасмер, 3, 447.

Ра́тман 2 ’старшы над плытагонамі, які кіруе праводкай плытоў праз небяспечныя месцы’ (зах.-палес., Кольб.). Гл. ротман.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

РА́ДЦА райца, ратман,

член адм. органа гар. самакіравання (рады, магістрата) на Беларусі ў 14—18 ст., выбраны або прызначаны ад багатых гараджан. У раду ўваходзілі 6—24 Р. Напр., у Полацку напачатку было 20 Р., з 1511—24, у Мінску — 12, у Навагрудку — 6. Са свайго складу Р. выбіралі бурмістраў, былі іх дарадчыкамі. Выбіраліся на год, у прыватнаўласніцкіх гарадах пажыццёва. У сваёй дзейнасці Р. кіраваліся нормамі магдэбургскага права, а таксама мясц. права, якія ўваходзілі ў Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588; яны вызваляліся ад гар. падаткаў. Пасля прыняцця закона ад 17.4.1791 «Гарады нашы каралеўскія вольныя ў дзяржавах Рэчы Паспалітай» у гар. магістраты маглі выбірацца не толькі мяшчане, але і шляхта, якая мела нерухомую маёмасць у горадзе.

І.​А.​Юхо.

т. 13, с. 224

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)