расія́нін, -а, мн. -я́не, -я́н, м.

1. Грамадзянін Расіі.

2. Жыхар Расіі.

|| ж. расія́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расія́нін

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. расія́нін расія́не
Р. расія́ніна расія́н
Д. расія́ніну расія́нам
В. расія́ніна расія́н
Т. расія́нінам расія́намі
М. расія́ніне расія́нах

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

расія́нін,

гл. расіяне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расія́нін м. гл. рускі 2.

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

россия́нин расія́нін, -на м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расія́не, ‑ян; адз. расіянін, ‑а, м.; расіянка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. расіянкі, ‑нак; ж.

Уст. Рускія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Rsse m -n, -n ру́скі, расія́нін

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Russian1 [ˈrʌʃn] n.

1. ру́скі; ру́ская;

a Russian расія́нін; расія́нка;

the Russians ру́скія

2. ру́ская мо́ва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Rosjanin

м.

1. рускі;

2. грамадзянін Расіі, расіянін

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ІСМАГІ́ЛАЎ (Загір Гарыпавіч) (н. 8.1.1917, с. Серменева Беларэцкага р-на, Башкортастан),

башкірскі кампазітар. Нар. арт. СССР (1982). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1954). З 1968 рэктар (з 1978 праф.) Ін-та мастацтваў ва Уфе. З юнацтва спяваў старадаўнія нар. песні, выступаў як кураіст-імправізатар. Сярод твораў: оперы «Салават Юлаеў» (паст. 1955), «Шаура» (паст. 1963), «Гюльзіфа» (1967), «Хвалі Агідэлі» (1972), «Паслы Урала» (1982), «Акмула» (1988); муз. камедыя «Сваячка» (1959); араторыя «Мы пераможцы» (1985); кантата «Я — расіянін»; вак.-сімф. паэма «Бессмяротнасць» (1975); творы для сімф. арк.; інстр. п’есы, цыкл хароў «Слова маці» (1972); рамансы, песні, музыка да драм. спектакляў. Дзярж. прэмія Башкортастана 1967, Дзярж. прэмія Расіі 1973.

т. 7, с. 334

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)