расі́чка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. расі́чка расі́чкі
Р. расі́чкі расі́чак
Д. расі́чцы расі́чкам
В. расі́чку расі́чкі
Т. расі́чкай
расі́чкаю
расі́чкамі
М. расі́чцы расі́чках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

расі́чка ж., бот. роси́чка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расі́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Род адна- і шматгадовых травяністых раслін сямейства злакаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Расічка 9/118

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

РАСІ́ЧКА (Digitaria),

род кветкавых раслін сям. метлюжковых. Каля 350 відаў. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных (пераважна ў Афрыцы) і часткова ў цеплаўмераных абласцях. На Беларусі 4 віды Р.: егіпецкая (D. aegyptiaca), звычайная, або лінейная (D. ischaemum), крывава-чырвоная (D. sanguinalis) і раснічастая (D. ciliaris). Трапляюцца на пясках, па берагах вадаёмаў, як пустазелле на палях.

Шмат-, радзей аднагадовыя травы выш. 10—80 см. Сцёблы моцна галінастыя каля асновы, прамастойныя або ляжачыя, часта чырванаватыя. Лісце лінейна-ланцэтнае. Агульнае суквецце — прамы колас з 2—20 пальчата сабраных коласападобных галінак на верхавінцы сцябла. Плод — зярняўка. Кармавыя, пераважна пашавыя расліны, некат. культывуюць у Паўд.-Усх. Азіі як збожжавыя злакі. Выкарыстоўваюць для барацьбы з эрозіяй, для замацавання пяскоў, насыпаў, стварэння газонаў. Салома ідзе на выраб паперы, цыновак, кошыкаў і інш.

В.​М.​Прохараў.

Расічка крывава-чырвоная.

т. 13, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Расі́чка (роси́чка) ’гусялапка, Alchemilla vulgaris L.’ (Нас., Касп.; смарг., Сл. ПЗБ), сюды ж рася́нка ’тс’ (гл.), раса́ ’тс’ (ТСБМ), расакі́ля ’тс’ (Сл. ПЗБ), рус. росни́ца ’тс’. Паводле павер’яў, расліну можна знайсці, пакуль не абсохла раса́ (Нас.). Гл. расакіля, раса́ 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

роси́чка бот. расі́чка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рася́нка ’трава расянка’ (ТСБМ), расіца (Байк. і Некр.), раса́ ’тс’ (лельч., Жыв. сл.). Гл. расічка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

rosiczka

ж. бат. расічка; расянка (Drosera L.)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Расакі́ля ’гусялапка востравугольная, Alchemilla acutangula’ (ігн., Сл. ПЗБ). Літуанізм; паводле аўтараў слоўніка з літ. rasakilà ’тс’, што з rasá ’раса’ і kìlti ’узнімацца, уздымацца, расці, павялічвацца’. Параўн. расі́чка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)