расшы́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. расшы́ўка расшы́ўкі
Р. расшы́ўкі расшы́вак
Д. расшы́ўцы расшы́ўкам
В. расшы́ўку расшы́ўкі
Т. расшы́ўкай
расшы́ўкаю
расшы́ўкамі
М. расшы́ўцы расшы́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

расшы́ўка ж. расши́вка; см. расшы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расшы́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расшываць — расшыць.

2. Р мн. ‑шывак. Узорыстае шыццё на чым‑н. Прыгожая расшыўка сукенкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расшы́ць, -шы́ю, -шы́еш, -шы́е: -шы́ты; зак., што.

1. Распароць сшытае.

Р. кнігу.

2. Упрыгожыць узорным шыццём. вышыўкай.

Р. сурвэтку гладдзю.

|| незак. расшыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. расшыва́нне, -я, н. і расшы́ўка, -і, ДМы́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расши́вка ж. (действие) расшы́ўка, -кі ж., расшыва́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Ро́сшыўка, ро́сшэўка, росшэ́ўкарасшыўка, прошва’ (Мат. Гом.; ТС, ПСл), рашэ́ўка ’тс’ (Мат. Гом.), ро́сшыўка ’прошва’ (навагр., ЖНС). Да расшыва́ць < раз‑/рас і шыць (гл.). Параўн. укр. розши́вка, рус. расши́вкарасшыўка, расшыванне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́стаўкі ’устаўныя карункі ў навалачках’ (ашм., Сл. рэг. лекс.). У выніку кантамінацыі лексем расшыўка і ўстаўка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КАМЕ́ННЫЯ РАБО́ТЫ,

работы, якія выконваюць пры ўзвядзенні будынкаў і збудаванняў з каменных матэрыялаў і канструкцый; разнавіднасць будаўнічых работ. Уключаюць асн. (тэхнал.), кантрольна-вымяральныя і дапаможныя працэсы (аперацыі).

Асн. тэхнал. аперацыі: падача і расклада цэглы (камянёў) і буд. раствораў; укладка, абколванне і абчэсванне цэглы (камянёў), устаноўка буйных блокаў у праектнае становішча; наданне буд. швам пэўнай формы. Кантрольна-вымяральныя: праверка гарызантальнасці радоў цэглы (камянёў), вертыкальнасці сцен, якасці пярэдняй паверхні; дапаможныя: загатоўка матэрыялаў, мацаванне і перастаноўка рыштаванняў, мантаж перамычак, панэлей перагародак, пліт перакрыццяў, балконаў і інш. У залежнасці ад матэрыялаў муроўка бывае: бутавая і бутабетонная, цагляная Суцэльная і аблегчаная, драбнаблочная і муроўка з абліцоўкай (бутавая, цагляная або з бетонных, сілікатных і керамічных камянёў, гл. Муроўка).

І.​І.​Леановіч.

Да арт. Каменныя работы. Элементы муравання і сістэмы перавязкі: 1 — вонкавая вярста, выкладзеная рубам; 2 — вонкавая вярста, выкладзеная старчаком; 3 — вертыкальнае папярочнае шво; 4 — вертыкальнае падоўжнае шво; 5 — гарызантальныя швы; 6 — забутоўка.
Інструменты для каменных работ: 1 — камбінаваная кельма; 2 — расшыўка; 3 — растворная лапата; 4 — адвес; 5 — малаток-кірачка; 6 — трамбоўка; 7 — бетаналом; 8 — грунтвага; 9 — шаблон для разметкі праёмаў.

т. 7, с. 516

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)