расшы́рыцца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
- |
- |
| 2-я ас. |
- |
- |
| 3-я ас. |
расшы́рыцца |
расшы́рацца |
| Прошлы час |
| м. |
расшы́рыўся |
расшы́рыліся |
| ж. |
расшы́рылася |
| н. |
расшы́рылася |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
расшы́рыўшыся |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
расшы́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв.. -рыцца; зак.
1. Стаць больш шырокім. пашырыцца.
Пляцоўка расшырылася.
2. Павялічыцца колькасна, у аб’ёме; пашырыцца.
Асартымент прадуктаў расшырыўся.
3. Стаць больш шырокім па змесце. паглыбіцца.
Тэматыка дакладаў расшырылася.
|| незак. расшыра́цца, -а́ецца.
|| наз. расшырэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
расшы́рыцца сов., в разн. знач. расши́риться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
расшы́рыцца, ‑рыцца; зак.
1. Стаць больш шырокім. Вочы расшырыліся. □ І круг расшырыўся, адступілі людзі, прыціснуліся да сцен. Шамякін. [Багдан] пацягнуў яшчэ раз з усёй сілы — шчыліна крыху расшырылася, а далей вароты не ішлі, былі за нешта прывязаны. Кулакоўскі. // Спец. Павялічыцца ў аб’ёме. Газ ад награвання расшырыўся.
2. Павялічыцца колькасна, у аб’ёме; стаць больш моцным, буйным. Завод расшырыўся. Вытворчасць расшырылася.
3. Стаць больш поўным, больш рознабаковым; паглыбіцца. Расшырылася тэматыка газеты. Кругагляд расшырыўся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расшыра́цца несов., возвр., страд. расширя́ться; см. расшы́рыцца, расшыра́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
расшыра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да расшырыцца.
2. Зал. да расшыраць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расчаса́цца 1, ‑чашуся, ‑чэшашся, ‑чэшацца; зак.
Расчасаць грэбенем сабе валасы.
расчаса́цца 2, ‑чэшацца; зак.
Расшырыцца ад часання 2 (аб высечанай адтуліне).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
rozszerzyć się
зак. расшырыцца; пашырыцца, павялічыцца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
расши́риться
1. (стать более широким) пашы́рыцца, расшы́рыцца;
2. (увеличиться в числе, стать более обширным) пашы́рыцца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пашы́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -рыцца; зак.
1. Стаць больш шырокім, расшырыцца.
Трэшчына пашырылася.
2. Павялічыцца ў колькасці, аб’ёме.
Вытворчасць пашырылася.
3. Стаць вядомым многім, распаўсюдзіцца.
Чуткі хутка пашырыліся.
4. Расшырыць кола свайго дзеяння, ахапіць сабой.
Пашырылася камп’ютарызацыя беларускіх школ.
5. перан. Стаць больш шырокім па змесце, узмацніцца, паглыбіцца.
Кругагляд пашырыўся.
|| незак. пашыра́цца, -а́ецца.
|| наз. пашырэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)