расці́ць, рашчу́, ро́сціш, ро́сціць; ро́сцім, ро́сціце, ро́сцяць; незак.

1. што. Забяспечваць рост, развіццё (раслін); вырошчваць.

Р. сад.

2. каго. Гадаваць, выхоўваць.

Р дзяцей.

3. Садзейнічаць развіццю каго-, чаго-н.

Р. кадры.

4. што. Прарошчваць на солад.

Р. ячмень.

|| наз. рашчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расці́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. рашчу́ ро́сцім
2-я ас. ро́сціш ро́сціце
3-я ас. ро́сціць ро́сцяць
Прошлы час
м. расці́ў расці́лі
ж. расці́ла
н. расці́ла
Загадны лад
2-я ас. расці́ расці́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час ро́сцячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

расці́ць несов., прям., перен. расти́ть;

р. кве́ткі — расти́ть цветы́;

р. ка́дры — расти́ть ка́дры

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расці́ць, рашчу, росціш, росціць; незак., каго-што.

1. Даглядаючы, забяспечваць рост, развіццё (раслін); вырошчваць. Расціць жыта. Расціць сад. □ Няхай Ганна раскажа .. [камсамолкам], як яна росціць лён. Сабаленка. // Гадаваць, выхоўваць. Для радасці мяне расціла маці І аддала мне сэрца і жыццё. Русак. — Лёгка расціць дзяцей, калі аб іх не адна толькі маці клапоціцца. Шамякін. // Даваць магчымасць расці (пра валасы, поўсць). Расціць вусы. // Садзейнічаць развіццю каго‑, чаго‑н. Расціць кадры. Расціць талент. □ Сягоння сілы, ўпартасці стае, каб добрае расціць, ліхое крэсліць! В. Макарэвіч.

2. Прарошчваць на солад. Расціць ячмень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расці́ць разм.

1. (расліны) zehen* vt;

2. гл. тс. гадаваць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

рашчэ́нне гл. расціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расти́ть несов.

1. (выращивать) расці́ць, гадава́ць;

2. (воспитывать) гадава́ць;

расти́ть сы́на гадава́ць сы́на;

3. перен. расці́ць;

расти́ть ка́дры расці́ць ка́дры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рашчэ́нне ср. раще́ние; см. расці́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́расціць, -рашчу, -расціш, -расціць; -рашчаны; зак., каго-што.

Даць вырасці, даглядаючы, выхоўваючы.

В. сад.

В. дзяцей.

|| незак. выро́шчваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рашчэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. расціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)