расцэ́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. гл. расцаніць.

2. Устаноўленая на што-н. цана, размер аплаты за што-н.

Знізіць расцэнкі.

|| прым. расцэ́начны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расцэ́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. расцэ́нка расцэ́нкі
Р. расцэ́нкі расцэ́нак
Д. расцэ́нцы расцэ́нкам
В. расцэ́нку расцэ́нкі
Т. расцэ́нкай
расцэ́нкаю
расцэ́нкамі
М. расцэ́нцы расцэ́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

расцэ́нка ж., в разн. знач. расце́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расцэ́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. расцэньваць — расцаніць (у 1 знач.).

2. Р мн. ‑нак. Устаноўленая цана (за якія‑н. тавары), устаноўленая аплата (якой‑н. работы). Заніжаныя расцэнкі. Гарантаваныя расцэнкі. □ Ні стары, ні малы не верылі, што ім на расцяробе лініі «гэтулькі многа» будуць плаціць. Давялося паказаць расцэнкі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

РАСЦЭ́НКА,

нарматыўны ўзровень аплаты працы за асобныя аперацыі тэхнал. працэсу вырабу прадукцыі. Выкарыстоўваецца пераважна пры здзельнай аплаце працы. Велічыня Р. залежыць ад нормы выпрацоўкі (нормы часу) на пэўную адзінку працы і тарыфнай стаўкі работніка.

т. 13, с. 368

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

расцэ́нка ж.

1. (дзеянне) Ábschätzung f -, Schätzung f -, Taxíerung f -; Préisfestsetzung f - (тавараў);

2. эк., камерц. (стаўка) Preis m -es, -e, Préislage f -, -n; Taríf m -(e)s, -e (працы);

устана́ўліваць расцэ́нку Ábschätzung [Taxíerung] féstsetzen [bestímmen]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

расцэнка, такса

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

расцані́ць, -цаню́, -цэ́ніш, -цэ́ніць; -цэ́нены; зак.

1. што. Вызначыць цану чаго-н.; ацаніць.

Р. тавар.

2. перан., каго-што. Вызначыўшы свае адносіны да каго-, чаго-н., даць ацэнку, ацаніць.

Р. чый-н. талент.

|| незак. расцэ́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расцэ́нка, -і, ДМ -нцы, ж. (да 1 знач.) і расцэ́ньванне, -я, н.; прым. расцэ́начны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Расцэначная ведамасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расцэ́начны гл. расцаніць, расцэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расце́нка расцэ́нка, -кі ж.;

расце́нка за едини́цу проду́кции расцэ́нка за адзі́нку праду́кцыі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)