1. Раскінуць на сабе адзенне. [Камар:] — Халодна — укрыйся. Горача — расхініся.Караткевіч.
2. Разысціся ў бакі, адхінуўшыся (пра краі, крыссе адзення). [Хрысціна] падняла ўгору рукі, каб паправіць хустку, кажушок расхінуўся.Асіпенка.// Адысціся, адхінуцца ў розныя бакі (пра што‑н. самкнутае, прыхінутае адно да аднаго). Але вось расхінуліся кусты, і, .. адмахваючыся хвастом ад аваднёў, паказалася Белалобая.Шуцько.
3. Раскрыцца (пра дзверы, акно, заслону і пад.). Клямка ціха бразнула, і дзве цяжкія форткі варот павольна расхінуліся.Крапіва.Пусцілі [вучняў] у клуб, і пакуль усе рассаджваліся на нізенькіх партах першакласнікаў, расхінулася заслона.Навуменка.
4. Расступіцца ў бакі, даўшы праход, месца. [Натоўп] раздаўся, расхінуўся ва ўсе бакі.Баранавых.// Размясціцца па баках, пакінуўшы вольную прастору пасярэдзіне. Вось расхінецца лес, пачнецца наезджаная дарога, а там ужо і самая будоўля.Няхай.
5.перан. Рассунуцца, расшырыцца. З пераходам тэхнікі ў калгас Шаманскі, Верамейчык і ўсе аграномы з брыгадзірамі адчулі, што гаспадарка пабыла большую самастойнасць, як бы шырэй расхінуліся граніцы яе росту.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расхіна́цца, расхіну́ццаáufgehen*vi (s), sich öffnen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
парасхіна́цца, ‑аецца; зак.
Расхінуцца — пра ўсё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расхіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.дарасхінуцца.
2.Зал.да расхінаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.страд. раздвига́ться; распа́хиваться; см. расхіна́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
расхрыста́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Расхінуць шырока на сабе адзенне. Чаго ты расхрыстаўся?// Шырока расхінуцца (пра адзенне, часткі адзення). Крыссе .. [Анісімавага] кажуха расхрысталася і блыталася ў нагах.Сачанка.[Каліберда], відаць, не сачыў за сабою, бо адзенне было страшэнна неахайнае, брудны каўнер.. расхрыстаўся.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)