расхілі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -хі́ліцца; зак.

Адхіліць, адысці ў розныя бакі (пра што-н. самкнутае).

Заслона расхілілася.

|| незак. расхіля́цца, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расхілі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - расхі́лімся
2-я ас. - расхі́ліцеся
3-я ас. расхі́ліцца расхі́ляцца
Прошлы час
м. расхілі́ўся расхілі́ліся
ж. расхілі́лася
н. расхілі́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час расхілі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

расхілі́цца сов. раздви́нуться;

засло́на ~лі́лася — за́навес раздви́нулся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расхілі́цца, ‑хіліцца; ‑хілімся, ‑хіліцеся, ‑хіляцца; зак.

Адысці, адхіліцца ў розныя бакі (пра што‑н. самкнутае, прыхіленае адно да аднаго). Полы паліто расхіліліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхіля́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да расхіліцца.

2. Зал. да расхіляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отве́рзтись сов., книжн., уст. адчыні́цца; растулі́цца, расхілі́цца, раскры́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рассу́нуцца, ‑нецца; зак.

1. Пасунуўшыся, аддаліцца адзін ад аднаго, вызваліўшы паміж сабой месца, прастору. Хто сядзеў, дык тыя рассунуліся на лаўцы, і .. [баец] прысеў. Брыль. // Раз’яднацца, утварыўшы вольнае месца, раскрыўшы што‑н. Некалькі хвілін ніхто не паказваўся з вагонаў, а пасля ў адным з іх дзверы рассунуліся і на платформу саскочыў салдат. Арабей. У гэты час заслона рассунулася, і .. [Віцю] здалося, што проста на яго паплыла ўся зала. Нядзведскі. // Расступіцца, расхіліцца ў бакі. Раптам чарот рассунуўся, і з яго вынырнула невялікая лодка. Гамолка. / у перан. ужыв. Ноч разам пасвятлела, мрок рассунуўся, стала светла, як.. перад усходам сонца. Колас.

2. Разм. Разваліцца, разбурыцца. Дзядзька яшчэ гаварыў, што сена трэба браць цэлым ахапкам, бо калі яго разарвеш, дык, бывае, і рублём не паспееш прыціснуць, як увесь воз рассунецца... Дайліда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)