расхля́біца, -ы, ж. (разм.).
Гразь, бездараж.
Восень не бывае без расхлябіцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
расхля́біца
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
| Н. |
расхля́біца |
| Р. |
расхля́біцы |
| Д. |
расхля́біцы |
| В. |
расхля́біцу |
| Т. |
расхля́біцай расхля́біцаю |
| М. |
расхля́біцы |
Крыніцы:
piskunou2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
расхля́біца, ‑ы, ж.
Абл. Асенняя або веснавая бездараж. У расхлябіцу, па непралазнай асенняй гразі, шафёр болей аднаго рэйса не робіць. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Расхля́біць ’развезці (пра дарогу)’ (лаг., Гіл.), ’парасчыняць; расхрыстаць’ (Юрч.), сюды ж расхля́бнуць ’сапсавацца (пра дарогу)’, расхля́біца ’бездарожжа’ (Мат. Гом.), расхля́біцца ’раскрыцца (пра вароты)’ (Сцяшк. Сл.). Да хляба (гл.); Трубачоў (ЭССЯ, 8, 33) прапануе размяжоўваць утварэнні ад гукапераймальнага *xlębati, што абазначаюць хлябание, хлюпанне і пад., і вытворныя ад *xlębь ’запор, плаціна’ (параўн. ст.-слав. хлѧбь ’вадапад’, гл. Фасмер, 4, 248), што аднак цяжка ажыццявіць у сувязі з дыфузным характарам значэнняў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)