расхвалі́ць, -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць; -ва́лены; зак., каго-што.

Вельмі часта, не адзін раз пахваліць.

Р. вучня.

|| незак. расхва́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расхва́льванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расхвалі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. расхвалю́ расхва́лім
2-я ас. расхва́ліш расхва́ліце
3-я ас. расхва́ліць расхва́ляць
Прошлы час
м. расхвалі́ў расхвалі́лі
ж. расхвалі́ла
н. расхвалі́ла
Загадны лад
2-я ас. расхвалі́ расхвалі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час расхвалі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

расхвалі́ць сов. расхвали́ть; превознести́;

р. ву́чня — расхвали́ть ученика́;

р. да нябёс — превознести́ до небе́с

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расхвалі́ць, ‑хвалю, ‑хваліш, ‑хваліць; зак., каго-што.

Вельмі, не адзін раз пахваліць; высока ацаніць. [Піліп:] — Пойдзем у клуб, пачытаеш, як там цябе ў заводскай насценгазеце расхвалілі. Кулакоўскі. І так расхваліў .. [Іван] сваё царства, што леў адразу згадзіўся ўцякаць з ім. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхвалі́ць, расхва́льваць ǘbermäßig lben; in den Hmmel lben

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

расхва́лены расхва́ленный; превознесённый; см. расхвалі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нахвали́ть сов. нахвалі́ць; (расхвалить) расхвалі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перахвалі́ць, -алю́, -а́ліш, -а́ліць; -а́лены; зак., каго-што.

Пахваліць больш, чым трэба, расхваліць.

П. поспехі вучня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разрэкламава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; зак., каго-што (разм.).

Рэкламуючы, зрабіць вядомым; расхваліць.

Р. тавар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расхва́льваць несов. расхва́ливать; превозноси́ть; см. расхвалі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)