растулі́ць, -тулю́, -ту́ліш, -ту́ліць; -ту́лены; зак., што (разм.).

Развесці стуленыя парныя часткі чаго-н.

Р. далоні.

Р. крыссе паліто.

|| незак. расту́льваць, -аю. -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

растулі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. растулю́ расту́лім
2-я ас. расту́ліш расту́ліце
3-я ас. расту́ліць расту́ляць
Прошлы час
м. растулі́ў растулі́лі
ж. растулі́ла
н. растулі́ла
Загадны лад
2-я ас. растулі́ растулі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час растулі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

растулі́ць сов., разг.

1. разжа́ть; разомкну́ть; разъедини́ть;

р. гу́бы — разжа́ть гу́бы;

2. разня́ть;

р. дало́ні — разня́ть ладо́ни

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

растулі́ць, ‑тулю, ‑туліш, ‑туліць; зак., што.

Разм. Развесці стуленыя парныя часткі цела або адзення. Растуліць крыссе паліто. □ Саша ўзняў перад сабою сініцу і растуліў далоні. Сініца ціўкнула і паляцела на вяршаліну бярозы. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растулі́ць, расту́льваць разм. (развесці часткі чаго-н.) ufmachen vt, öffnen vt, uftun* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

расту́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да растуліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расти́снуть сов. (разжать) расці́снуць, разня́ць, растулі́ць;

расти́снуть зу́бы расці́снуць (разня́ць, растулі́ць) зу́бы;

расти́снуть тиски́ расці́снуць (разня́ць, растулі́ць) ціскі́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расту́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад растуліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расту́лены разг.

1. разжа́тый; разо́мкнутый; разъединённый;

2. разня́тый; см. растулі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ро́стул ’вугал, атрыманы ў выніку расхілення ножак цыркуля’, ’адтуліна, шчыліна пры расчыненым вакне, дзвярах, росчын’ (ТСБМ). Да растулі́ць, туліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)