РАСТАРО́ПША (Silybum),

род кветкавых раслін сям. складанакветных. 2 віды. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы, Паўн. Афрыцы. На Беларусі 1 від — Р. плямістая, або вострастракатая (S. marianum). Трапляецца каля жылля, на агародах, па краях дарог і палёў.

Р. плямістая — калючы адналетнік выш. 60—150 см, з верацёнападобным коранем і прамым, рабрыстым, лямцава-апушаным сцяблом. Лісце буйное, скурыстае, з вял. белымі плямамі і жоўтымі калючкамі, ніжняе — чаранковае, эліпсападобнае, верхняе — сядзячае, ланцэтнае, перыста-лопасцевае. Кветкі дробныя, трубчастыя, лілова-малінавыя, у адзіночных кошыках. Плод — сямянка. Маладое лісце і чаранкі ўжываюцца як салата, у насенні да 30% алею, прыдатнага ў ежу. Лек., дэкар. расліна.

В.​М.​Прохараў.

Растаропша плямістая.

т. 13, с. 362

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Растаро́пша ’расліна Silybum marianum Gaertn.’ (Кіс.). Народная назва калючкі; відаць, запазычана з рус. расторо́пша ’тс’ ці укр. росторо́пша ’тс’, ’расліна мардоўнік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВО́СТРА-СТРАКА́ТА,

расліна, гл. Растаропша.

т. 4, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

остропёстр м. и остропестро́ нескл., бот. растаро́пша, -шы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Расто́пша, росто́пша ’дуброўка серабрыстая, Potentilla argentea L.’ (лельч., Нар. лекс.), параўн. укр. ростопша́растаропша, Silybum marianum L.’. Няясна; магчыма, звязана з папярэднім словам з-за разложыстасці расліны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)