растапы́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак. (разм.).

1. Шырока раскінуць, расставіць, развесці рукі, ногі седзячы або стоячы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). перан. Распасцерціся ўшыркі, раскінуўшы вецце, галіны і пад.

Галіны дрэва растапырыліся ад ветру.

|| незак. растапы́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

растапы́рыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. растапы́руся растапы́рымся
2-я ас. растапы́рышся растапы́рыцеся
3-я ас. растапы́рыцца растапы́рацца
Прошлы час
м. растапы́рыўся растапы́рыліся
ж. растапы́рылася
н. растапы́рылася
Загадны лад
2-я ас. растапы́рся растапы́рцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час растапы́рыўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

растапы́рыцца сов., разг. растопы́риться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

растапы́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Разм.

1. Рассунуцца, расставіцца ў розныя бакі. Пальцы Міронавы растапырыліся, пусцілі Лазараву кашулю, а сам ён няўдала сагнуўся, адсунуўся і лёг на мяшок. Галавач. // Падняцца тырчма; натапырыцца. Гента на страсе растапырылася, як пер’е ў мокрай птушкі. Грамовіч.

2. Стаць або сесці, расставіўшы ногі або рукі. На памост падняўся кат, .. усе прымоўклі .. А тады моцна стаў, растапырыўшыся, бо пачалі ўзводзіць на памост Якуша. Скрыган. // перан. Распасцерціся ўшыркі, раскінуўшы вецце, галіны і пад. [Ігруша] дзіка расла, растапырыўшыся і пакрывіўшыся над шырокім жытнім полем. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растапы́рыцца разм. sich ufspreizen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

растопы́риться растапы́рыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

растапы́рванне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. растапырвацца — растапырыцца і растапырваць — растапырыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растапы́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да растапырыцца.

2. Зал. да растапырваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ufspreizen

1.

vt растапы́рваць, расстаўля́ць, рассо́ўваць

2.

(sich) растапы́рыцца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)