расталкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., што.

Растлумачыць, зрабіць зразумелым.

Р. правільнае рашэнне задачы.

|| незак. расталко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расталкава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. расталку́ю расталку́ем
2-я ас. расталку́еш расталку́еце
3-я ас. расталку́е расталку́юць
Прошлы час
м. расталкава́ў расталкава́лі
ж. расталкава́ла
н. расталкава́ла
Загадны лад
2-я ас. расталку́й расталку́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час расталкава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

расталкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Зрабіць зразумелым; растлумачыць. Слова рэвалюцыя абавязкова было звязана са словам зямля. — То як жа зямля ўсё-такі: будзе мужыку, ці не? .. — Нам пра зямлю расталкуйце. Чыя зямля будзе? Скрыган. Маці тут усё мне расталкуе. Агарод да каліўца пакажа. Кляўко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расталкава́ць разм. гл. растлумачваць, растлумачыць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)