рассява́цца гл. рассеяцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рассява́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. рассява́ецца рассява́юцца
Прошлы час
м. рассява́ўся рассява́ліся
ж. рассява́лася
н. рассява́лася
Дзеепрыслоўе
цяп. час рассява́ючыся

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рассява́цца несов., страд., с.-х. рассева́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рассява́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да рассеяцца (у 1 знач.).

2. Зал. да рассяваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассе́яцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -се́ецца; зак.

1. Падаючы, сеючыся, рассыпацца ў розныя бакі, папасці ў розныя месцы.

2. Размеркавацца, размясціцца на вялікай прасторы, у розных месцах.

Байцы рассеяліся па лесе.

3. перан. Прайсці, знікнуць (пра якое-н. непрыемнае пачуццё).

Мая трывога не рассеялася.

|| незак. рассе́йвацца, -аецца і рассява́цца, -а́ецца.

|| наз. рассе́йванне, -я, н. і рассява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рассева́ться страд. рассява́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

се́яцца, сеецца; незак.

1. Ісці, падаць (пра дробны снег, дождж). Асенні дождж, нібы праз рэшата, сеяўся па гразкай вуліцы. Лынькоў. Бралася на зіму. Сеяўся мокры снег. Новікаў. // Рассявацца, ападаць (пра змрок). Паміж дрэў ужо сеяўся і астойваўся вячэрні змрок. Паслядовіч.

2. Разм. Сыпацца (пра што‑н. сыпкае, дробнае). Зерне сеецца і сеецца з мяшка. □ Ціха сеецца пясок. І не трэба ўжо шоргаць у адтуліне трэскай. Ваданосаў.

3. Разм. Засявацца стыхійна. Высякалі бярэзнік і ніцую лазу, што сеяліся і раслі тут на балоце разам з травой рабінкай. Пташнікаў. [Мак] цвіце вельмі прыгожымі кветкамі, каб прывабіць сяго-таго, а то і сам сеецца. Сачанка.

4. Зал. да сеяць (у 1, 2, 4 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)