распісны́, -а́я, -о́е.

Упрыгожаны роспісам (у 2 знач.).

Распісныя сцены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распісны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. распісны́ распісна́я распісно́е распісны́я
Р. распісно́га распісно́й
распісно́е
распісно́га распісны́х
Д. распісно́му распісно́й распісно́му распісны́м
В. распісны́ (неадуш.)
распісно́га (адуш.)
распісну́ю распісно́е распісны́я (неадуш.)
распісны́х (адуш.)
Т. распісны́м распісно́й
распісно́ю
распісны́м распісны́мі
М. распісны́м распісно́й распісны́м распісны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

распісны́ расписно́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распісны́, ‑ая, ‑ое.

Упрыгожаны роспісам (у 2 знач.). Маўчалі мяхі распісныя, Дымкі ад цыгаркі плылі. Размову сябры баявыя У цеснай зямлянцы вялі. Калачынскі. Я бачыў гэтыя распісныя куфры — і не мог паверыць у будзённасць такой работы. «Маладосць». Ён паспешліва саскочыў у снег. Убачыў перад сабой задыханую конскую храпу, распісны вазок. Асіпенка. Узоры ўсцяж карніза распіснога І аканіцы — крылы матыля. Пысін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распісны́ bemlt, (us)gemalt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

лекі́ф

(гр. lekythos)

старажытнагрэчаскі гліняны распісны сасуд з вузкім горлам і вертыкальнай ручкай для туалетнага алею.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)