распі́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. распі́л
Р. распі́лу
Д. распі́лу
В. распі́л
Т. распі́лам
М. распі́ле

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

распі́л, -лу м., в разн. знач. распи́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распі́л, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. распілоўваць — распілаваць.

2. Месца разрэзу пілой. Калі распіл .. стаў глыбокім і ў ім схавалася ўся піла, Тарэнта падняўся, узяў сякеру і дзюбкай самай уваткнуў яе ў распіл. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАРА́БЛІКІ, наўтылусы (Nautilus),

род беспазваночных жывёл кл. галаваногіх малюскаў. 6 відаў. Пашыраны ва ўсх. ч. Індыйскага і зах. ч. Ціхага акіянаў. Жывуць на роўным дне, на глыб. да 750 м.

Дыяметр ракавіны да 30 см, маса да 1,8 кг. Ракавіна спіральная, знутры ўкрыта перламутрам. Падзелена на камеры, якія пранізаны трубкай. Цела жывёлы знаходзіцца ў апошняй, самай вял. камеры, у астатніх — вада ці газ; яны выконваюць ролю гідрастатычнага апарата. Асн. орган пачуццяў — шчупальцы (у самцоў 66, у самак 94), без прысоскаў. Кормяцца ракападобнымі, рыбамі. Ядомыя.

Караблікі: 1 — малюск; 2 — распіл ракавіны.

т. 8, с. 40

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

распи́л м., спец.

1. (действие) распіло́ўванне, -ння ср., распіло́ўка, -кі ж.;

2. (место разреза) распі́л, -лу м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)