распы́рскацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; зак.

Распляскацца пырскамі.

|| незак. распы́рсквацца, -а́ецца.

|| наз. распы́рскванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распы́рскацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. распы́рскаецца распы́рскаюцца
Прошлы час
м. распы́рскаўся распы́рскаліся
ж. распы́рскалася
н. распы́рскалася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

распы́рскацца сов. разбры́згаться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распы́рскацца, ‑аецца; зак.

1. Распляскацца, рассеяцца пырскамі. Вячэрняе люстра вады Распырскалася пад вяслом. Танк.

2. Пачаць моцна і доўга пырскацца, пырскаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбры́згаться разг. распы́рскацца, мног. параспы́рсквацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разля́пацца, -аюся, -аешся, -аецца: зак. (разм.).

1. Пачаць моцна і доўга ляпаць.

Р. на ўсю ваколіцу.

2. Распырскацца. раскідацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

параспы́рсквацца, ‑аецца; зак.

Распырскацца — пра ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распы́рсквацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да распырскацца.

2. Зал. да распырскваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распылі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв.. -пы́ліцца; -пы́лены; зак.

1. Рассеяцца. распырскацца, разляцецца (пра парашок. вадкасць і пад.).

2. перан. Разбіцца, рассеяцца на дробныя групы.

Сілы праціўніка распыліліся.

|| незак. распыля́цца, -я́ецца.

|| наз. распыле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разля́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Пачаць моцна і доўга ляпаць. Лёскат варты.. гнаўся за ім услед. — Ажно апрацівела. Вось разляпаўся, дурніла, — вылаяўся Васіль. Гартны.

2. Раскідацца, распырскацца. Гразь разляпалася ва ўсе бакі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)