распылі́ць, -пылю́, -пы́ліш, -пы́ліць; -пы́лены; зак.

1. што. Рассеяць, распырскаць моцным струменем (парашок, вадкасць).

2. перан. каго-што. Раскідаць дробнымі групамі, часткамі, пазбавіўшы гэтым дзейнасці, сілы.

Р. сілы.

Р. сродкі.

|| незак. распыля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. распыле́нне, -я, н. і распы́л, -у, м. (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распылі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. распылю́ распы́лім
2-я ас. распы́ліш распы́ліце
3-я ас. распы́ліць распы́ляць
Прошлы час
м. распылі́ў распылі́лі
ж. распылі́ла
н. распылі́ла
Загадны лад
2-я ас. распылі́ распылі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час распылі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

распылі́ць сов., прям., перен. распыли́ть;

р. фа́рбу — распыли́ть кра́ску;

р. сі́лы — распыли́ть си́лы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распылі́ць, ‑пылю, ‑пыліш, ‑пыліць; зак., каго-што.

1. Ператварыць у пыл.

2. Рассеяць моцным струменем (вадкасць, парашок). Распыліць адэкалон пульверызатарам.

3. Раскідаць дробнымі часткамі, групамі, пазбавіўшы гэтым дзейснасці, сілы. Распыліць сродкі. Распыліць сілы. // перан. Рассеяць (увагу, энергію і пад.), накіраваўшы адначасова на розныя прадметы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распыли́ть сов., прям., перен. распылі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распы́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да распыліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распыля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да распыліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распы́лены прям., перен. распылённый; см. распылі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распы́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. распыльваць — распыліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распы́л, ‑у, м.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. распыляць — распыліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)